На нiжнiм Майне ляжыць гандлёвы Франкфурт (433000 нас.), у якім крыжуюцца важныя дарогі з Вены ў Кэльн і Голяндыю, з Страсбургу ў Гамбург і Бэрлін.
На вышнім Нэкары (ў Швабіі) пануе Штутгарт (309000 нас.) з значнай прамысловасьцю і кніжным гандлем.
На захадзе краiны няма такiх буйных гарадоў, але там шмат дру- гарадных гарадоў, з якіх некаторыя (Бадэн-Бадэн у Шварцвальдзе) вядо- мы, як здароўнiцы, другія (Гейдельбэрг), як культурныя унівэрсытэцкія гарады. Галоўны з іх Мангэйм (230000 нас.) на Рэне-апошні пункт, да якога даходзяць буйныя рэнскія параходы, важны гандлёвы асяродак.
- Вышэй яго па Рэне ходзяць толькi маленькiя плоскалон-
ныя судны, і Рэн з сваiмi балотнымі берагамі зьяўляецца там перашкодай для зносiн паўзьбярэжнай люднасьці. Правы і левы берагі Рзну вышэй Мангейму належаць да розных дзяржаў і розных географічных старонак.
Чэскі масыў.
(Азнач яго географічнае палажэньне. З якiмi краінамі ён мяжуецца на поўдні, на захадзе i на поўначы?).
На ўсход ад Паўднёвай Нямеччыны распасьцiраецца Чэскі спрадвечны масыў. Калісь, яшчэ ў першыя часы жыцьця зямлі, тут існавала магутнае ўзвышша. Мiльёны гадоў дажджы і рэкi руйнавалi i размывалі гэтую старонку, змывалi тыя пласты земных парод, з якiх складалася яе паверхня, але праз увесь гэты час старонка была сухазем'ем, толькi пакрысе рабілася ўсё ніжэй і ніжэй. Некалькі разоў мора залівала суседнія краіны, і Чэскі масыў рабіўся востравам, але хіба толькі маленькія часткі яго перавароч- валiся ў затокi суседніх мораў. Большая частка краю нiколi не пакры- валася вадой. Не зьмянілася Чэская старана і тагды, як навокала яе ў Сярэдняй і Паўднёвай Нямеччыне пачалі ўтварацца горсты і грабэны. Горсты (Судэты, Саксонскiя Рудныя горы, Чэскі Лес) утварыліся толькi на ўскрайках масыву, і ён зрабіўся катлінай, з усіх бакоў абкружанай горнымі сьценамi. Сучасны выгляд паверхні гэтай катлiны залежыць ад уласьцiвасьцяй земных парод, якія выступалі ў ёй на паверхню даўней. Там, дзе на паверхню выступалі цьвёрдыя граніты і іншыя скалы, якія дрэнна размывалiся вадой, там утварылiся ўзгор'i. Наадварот, там, дзе павярхоўныя пласты былi мяккімі, вада змыла ix, а на iх месцы ства- рылiся нiзiны.
Значныя ўзгор'і праходзяць па сярэдзіне краю на вадападзеле Лабы i Дунаю. Гэта так званыя Чэха-Мараўскiя ўзгор'i, на паўночны захад ад якiх у вадазборы Вышняй Лабы ляжыць Богемiя або ўласна-Чэхія, а на паўднёвы ўсход--нiзiна ракi Маравы, адной з прыток Дунаю. З паўдня