родак-Касэль (162000 нас.), а на поўначы па-за Вэзэрам на мяжы з Паўночна-Заходняй Нямеччынай ляжыць падвойны горад Гановэр (310000 H.) з Ліндзнам (82000 нас.), вядомы вырабам машын, мэблі і каўчуковых тавараў.
На паўднёвы ўсход ад Гановэру сярод нізінных прастораў уздымаецца самотны горст-Гарц.
- На самым вышэйшым пункце гэтага горсту Брокене (1143 м.), заўсёды завінутым у хмары, асабліва часта бачылі т. зв. брокенскае зьявішча. Увечары чалавек, стоячы на версе гэтай гары, бачыць на хмарах свой цень надзвычайна вялікіх разьмераў, навокала якога разыходзяцца кругі ўсіх колераў вясёлкі. Зьявішча гэта тлумачыцца пераламленьнем праменяу заходзячага сонца, але выклікала шмат баек аб зданях, якія, па народных поглядах, жывуць на гэтай гары.
На ўсход ад Гарцу распасьціраецца ўраджайная раўніна Ніжняй Саксоніі, багатая пакладамі рознастайных соляй і засевамі цукровых буракоў. Асяродкам гэтай акруя зьяўляецца Магдэбург (286000 н.) на сярэдняй Лабе з буйнымі цукраварнямі і браварамі. На поўдзень ад Гарцу цягнецца Турынгская катліна, якая з поўначы абмяжована горстам Турынгскага лесу.
- Да рэволюцыі 1918 г. гэтая мясцовасьць складалася з 35 асобных кавалкаў, якія належалі да 11 дзяржаў Нямецкай імпэрыі. Цяпер яны аб'ядналіся ў адзіную Турынгскую самаурадную рэспубліку.
Яшчэ далей на ўсход цягнуцца Саксонскія Рудныя горы, у акрузе якіх здабываецца шмат каменнага вугалю, серабра і цыны. Даліна Лабы з зрывістымі сьценкамі і прыгожымі ваколіцамі аддзяляе Саксонскія Рудныя торы ад Лабскіх пескавіковых гор, за якімі цягнуцца Лужычанскія горы, залюдненыя вандамі. Акругі Саксонскіх Рудных, Лабскіх і Лужычанскіх гор складаюць самаўрадную рэспубліку Верхнюю Саксонію, густа залюдненую мясцовасьць, падобную да Рурскай каменна-вугальнай акругі, па колькасьці гарадоў, рудняў і капальняў. Найвялікшыя з тутэйшых гарадоў: Хэмніц (304000 нас.), які завуць Нямецкім Манчэстэрам за яго вялізныя баваўняныя фабрыкі, Дрэздэн (529000 нас.) на Лабе, даўная сталіца Саксоніі, слынная разьвіцьцём мастацтва і пісьменства і Лейпцыг (604000 нас.), гандлёвы асяродак краю, слынны сваімі кірмашамі, гандлем, школьнымі прыладамі і кнігамі.
На ўсход ад Лужычанскіх гор аж да вышнявіны Одэру цягнуцца Судэты, вялікі горст, урэзаны між Паўночна-Усходняй Нямеччынай і Чэскім масывам.
Паўднёвая Нямеччына займае прастору на поўдзень ад прытокі Рэну Майну аж да паўночных схілаў Альп. На захадзе гэтая краіна мяжуецца з Усходняй Францыяй, на ўсходзе яе мяжу складае горставы