Прыгожы кэльнскі сабор набыў славу аднаго з найпякнейшых будынкаў сьвету. Фабрычная прамысловасьць гораду складаецца з вырабу машын, чакаляды, одэколёну (eau de Cologne, пафранцуску-кэльнская вада).
На захад ад Кэльну на мяжы з Бэльгіяй ляжыць Ахэн (146000 нас.) асяродак здабываньня медзі і вугалю, а на поўдзень, на мяжы з Францыяй-Саарбрукен (105000 н.), асяродак Саарскіх каменна-вугальных пакладаў, захопленых Францыяй пасьля вайны.
Мал. 66.-Кэльн.
Значна большую вагу маюць гарады, якія ляжаць на поўнач ад Кэльну па рэчках Вупэр і Рур. Там гарады стаяць так блізка адзін ад аднаго, што месцам зьліваюцца ў цэлае мора фабрык і жылых будынкаў. Адны з гэтых гарадоў, як Эльбэрфэльд (157000 нас.) і Бармэн (156000 нас.), якія ўжо злучыліся ў адзін падвойны горад, апрацоўваюць пераважна баваўну, лён, шоўк і вырабляюць крамніну; другія (Рэмшэйд, Золінгэн) — вырабляюць жалезныя прылады: нажы, сярпы, косы; трэція (Дортмунд 295000 н.) зьяўляюцца асяродкамі нетракапальнай прамысловасьці. На чале ўсіх гэтых га-