Насельнікі краіны — голяндцы — па сваім абліччы тыповыя паўночна-заходнія эўропэйцы: высокага росту, доўгатварыя з сьветлым колерам скуры, вачэй і валасоў. Голяндзкая мова разглядаецца, як адна з ніжня-нямецкіх гаворак, але ўжо з даўных часоў на гэтай гаворцы склалася асобнае багатае пісьменства, і дзеля таго яна лічыцца за асобную мову. На поўначы краіны на узьбярэжжы ад Зюдэрээ да Ядэ ў гэтак званай Фрызляндыі, а таксама на Фрызляндзкіх астравох у чыстаце захавалася ніжня-нямецкае племя фрызаў з старасьвецкімі звычаямі і старажытнай мовай, блізкай да мовы голяндцаў.
На месцы гэтага паведамлення павінна быць выява. Каб выкарыстоўваць адсканаваную старонку ў якасці выявы, адрэдагуйце гэту старонку і замяніце "{{Няма выявы}}" на "{{Неапрацаваная выява|Географія Эўропы Заходняя Эўропа.pdf/65}}". У адваротным выпадку, калі вы можаце прадаставіць выяву, зрабіце гэта. Па большую інфармацыю гл. Вікікрыніцы:Выявы і Даведка:Дадаванне выяў. |
Шматвяковая барацьба з наступам мора і з магутнымі суседзямі зрабіла голяндцаў цьвёрдымі, упартымі і працаздольнымі людзьмі, навучыла іх разумець карысьць супольнай працы, без якой немагчыма было-б збудаваць вялізныя грэблі і засланіць краіну ад патопу. Супольная праца злучыла насельнікаў краіны ў адзіны народ і адасобіла ад суседзяў. Прыродныя варункі спрыялі ўтварэньню ў краіне асобнай незалежнай дзяржавы — Голяндыі, якая ўпарта баранілася ад магутных ворагаў. У час войнаў голяндцы некалькі pазоў праганялі ворагаў тым, што адчынялі застаўкі ў грэблях і такім спосабам залівалі свае польдэры.
У Голяндыі высока стаіць асьвета. Навука і мастацтва тут разьвіліся раней, як у суседніх краінах.
Дзякуючы свайму палажэньню ў асяродку Заходняй Эўропы між Ангельшчынай, Нямеччынай і Францускай стараной, уладаючы вусьцямі Рэну, галоўнай ракі Нямеччыны, Голяндыя з даўных пор зьяўляецца багатай гандлёвай краінай.
- У XVІ і XVІІ ст. Голяндыя ня мела супарнікаў у мораходзтве і морскім гандлі. Да яе належалі вялізныя колёніі ўва ўсіх частках сьвету, і толькі ўзрастаньне Ангельшчыны, якая з выгодамі палажэньня злучыла багацьце рудой апалам, адсунула Голяндыю на другараднае месца. Шмат якія голяндзкія колёніі перайшлі ў рукі Ангельшчыны.
Яшчэ й цяпер да Голяндзкай дзяржавы належаць вялізныя колëніі.(у Азіі — Малайскае згуртаваньне астравоў, у Аустраліі — палова вострава Новая Гвінэя, у Амэрыцы — частка Гваяны (Гвіяны) і некалькі дробных