Перайсці да зместу

Старонка:Географія Эўропы Заходняя Эўропа.pdf/60

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пынна ўзрастае. Ёсьць у Нямеччыне яшчэ адна работніцкая партыя— "Комуністычная Працоўная", якая лічыць патрэбным выйсьці зусім з профсаюзаў і адмовіцца ад удзелу ў парлямэнцкіх выбарах, на што не згаджаецца Ком. Партыя Нямеччыны. Барацьба соцыял-дэмакратаў і комуністых у Нямеччыне набыла вельмі востры характар. Капіталістычныя дзяржавы Антанты падтрымліваюць соц.-дэм., баючыся, каб Нямеччына не зрабілася Савецкай, не адмовілася ад уплаты рэпарацыяў і не працягнула рукі СССР.

Да Нямецкай дзяржавы апроч большай часткі Гэрманскай стараны належыць яшчэ Ўсходняя Прусія, якая ляжыць у Прыбалтыцкім краі ў вадазборы р. Прэгеля.

З самай гэрманіяй мы пазнаёмімся падрабязьней, падзяліўшы яе на 6 краін: 1) Данію, 2) Голяндыю, 3) Паўночна-Заходнюю Нямеччыну, 4) Паўночна-Усходнюю, 5) Сярэднюю і 6) Паўднёвую.

Данія, самая паўночная з краін Гэрманскай стараны, абымае паўвостраў Ютляндыю на поўнач ад Фленсбургскай затокі і згуртаваньне астравоў, што ляжыць між Ютляндыяй і Скандынавіяй на дарозе з Нямецкага мора ў Балтыцкае. (Пераглядзі па карце назовы галоўных астравоў Даньскай краіны, назав пратокі, якія аддзяляюць гэтыя астравы адзін ад аднаго і ад контынэнту).

Як частка Паўночна-Гэрманскай нізіны, Данія адзначаецца роўнай паверхняй, пакрытай грубым пластом ледавіковага навалу. Месцам (напрыклад, ува ўсходняй частцы вострава Зэлянд) з-пад ледавіковых глін, пяскоў і каменьня высоўваюцца на паверхню пласты чыстай белай крэйды, якая зьяўляецца галоўным падземным багацьцем краіны, бо жалеза і вугалю тут няма.

Грунты ўсходняй паловы Ютляндыі і Даньскага згуртаваньня астравоў складаюцца з ураджайных ледавіковых глін, на якіх багатыя нівы й сенажаці чаргуюцца з прыгожымі цёмнымі букавымі лясамі. Ледавіковы навал адклаўся тутака ў стане прыгожых узгоркаў і грудоў, сярод якіх утварыліся рознастайныя ледавіковыя вазёры. З усходу ў Ютляндыю ўразаюцца глыбокія вузкія затокі-так званыя фëрды (напр., Фленсбургскі), выгодныя для прыстою караблёў. Найвялікшы з гэтых фёрдаў-Лімфёрд-наскрозь пераразае паўвостраў і даходзіць да Нямецкага мора. Аднак заходняе выйсьце лімфёрду часта завальваецца пяском, дзеля чаго ён і завецца фëрдам, затокай, а не пратокай.

Заходняя палова Ютляндыі адзначаецца нудным аднатонным краявідам, надзвычайнай роўнасьцю, пескавымі, неўраджайнымі грунтамі, панаваньнем імшараў і ўбогай расьліннасьцю, Нямецкае мора і Скагерак каля берагоў заходняй Ютлянды няглыбокія, пескаватыя і бурныя. Паузьбярэжныя хвалі накідваюць тут на бераг шмат лескавых выдмаў, якія цягнуцца вузкай істужкай удоўж усяго берагу. Нізіннае сухаземе па-за выдмамі паволі, няпрыметна апускаецца і месцам зрабілася ліжэй роўня