плоскія вярхі і зрывістыя схілы, паабдзіраныя даўнымі ледавікамі. У паўднёвай Вялікабрытаніі, а таксама ў Ірляндыі вярхі гор акругленыя, схілы адхонныя, сьлядоў ледавіковай дзейнасьці мала.
Дзякуючы беспасрэднаму ўплыву Гольфштрому клімат Брытанскай старонкі, асабліва на захадзе, вельмі роўны і вільгатны. Бязмала заўсёды кропіць дождж, заўседы туманна, хмарна. Маразы бываюць хіба толькі ў горах, звычайна-ж зіма цёплая, як у Паўднёвай Эўропе. Рэкі ніколі не замярзаюць; сьнег на нізінах доўга не ляжыць. Улетку сонечныя дні бываюць, дый то ня часта, толькі на ўсходзе. Наагул кажучы, лета такое, як на ўзьбярэжжы Белага мора каля Архангельску. У Шотляндыі па схілах гор растуць хваёвыя бары; Паўднёвая Вялікабрытанія, або Ангельшчына, і Ірляндыя належаць да пасу мяшаных лясоў, але лясоў паўсюды засталося мала (каля 40 прасторы). Большая частка зямлі знаходзіцца пад поплавамі ды пашай, па якой, з прычыны цёплай бясьсьнежнай зімы, жывёлу можна пасьвіць без перарыву цэлы год. Трава паўсюды расьце вельмі добра, як дзе-небудзь на альпійскіх лугох. Павабнай аздобай краявіду зьяўляюцца „паркі“, у якіх штучна захованыя гайкі букаў і іншых дрэў чаргуюцца з лугавінамі і сенажацямі. Буйныя земляўласьнікі, да якіх належаць гэтыя паркі, трымаюць там для паляваньня аленяў, лісаў, зайцоў, фазанаў, курапат і г. д. Затое ваўкі й мядзьведзі, якія й да сяго часу трапляюцца ў пушчах контынэнту, даўно ўжо зьвяліся на Брытанскіх астравох.
Насяленьне Брытанскіх астравоў паводле мовы разьдзяляецца на ангельцаў і кельтаў. Паангельску гаворыць 50% усяго насяленьня. Старадаўная кельцкая мова захавалася толькі на захадзе Ангельшчыны (на паўвостраве Уэльсе), на захадзе Шотляндыі, на захадзе Ірляндыі ды па некаторых дробных астравох.
- Кельты лічацца пачатковымі тубыльцамі краю, хаця магчыма, што раней за іх тут жылі ібэрыйцы, з якімі кельты перамяшаліся. У час вялікіх перасяленьняў на ўсходзе Вялікабрытаніі асталяваліся розныя гэрманскія пляменьні: англы, саксы і іншыя, якія часткай адціснулі кельтаў на захад, часткай перамяшаліся з імі. З часам (у ХІ веку) з Францыі сюды перасяліліся яшчэ нормандцы, якія занесьлі адтуль францускую мову і звычаі. Вынікам зьмяшаньня нормандцаў з англа-саксамі зьявілася новая ангельская нацыя. На поўдні Вялікабрытаніі ўтварылася магутная дзяржава Ангельшчына. Толькі паўвостраў Уэльс досыць доўга бараніў ад ангельцаў сваю незалежнасьць, а сваю даўна-кельцкую мову захаваў аж да сучаснага моманту. У Шотляндыі правадыром гэрманскіх пляменьняў не пашанцавала стварыць сваёй дзяржавы. Наадварот, кельты тамака перамаглі перасяленцаў, так што ўтвораная там Шотляндзкая дзяржава была кельцкай нацыянальнай дзяржавай. Таксама ў Ірляндыі кельцкія пляменьні згуртаваліся ў адзіную Ірляндзкую дзяржаву.
- Дзякуючы выгаднейшаму палажэньню каля самага контынэнту, дзякуючы роўнай паверхні, лепшаму клімату і лепшым грунтом, Ангельшчына была самай багатай і самай магутнай