Перайсці да зместу

Старонка:Географія Эўропы Заходняя Эўропа.pdf/54

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Гэрманія[1].

(Азнач географічнае палажэньне. Назаві, якія моры і пратокі абцякаюць Гэрманію з поўначы. Якія астравы ляжаць каля яе берагоў? Якія староны мяжуюцца з Гэрманіяй на захадзе і на поўдні?).

Француская старана на ўсходзе пакрысе, няпрыметна, пераходзіць у гэрманскую старану.

Паводле будовы сваёй паверхні, гэтая апошняя складаецца з дзьвëх частак. На поўначы яе з захаду на усход удоуж берагоў Нямецкага і Балтыцкага морау цягнецца Паўночна-Гэрманская нізіна, якая зьяўляецца працягам нізін Паўночнай Францыі і Фляндрыі. Слоднія пласты земных парод гэтай нізіны зморшчаныя, як у зморшчавых горах, а павярхоўныя ляжаць паземна. Гэта тлумачыцца тым, што калісь Паўночна-Гэрманская нізіна была горным краем, але горы яе ўжо даўно былі зьнішчаны шматвяковым выпятрэньнем і некалькі разоў заліналіся морам, адклады якога зраўнялі няроўнасьці краю. Сучасны свой выгляд Паўночна-Гэрманская нізіна атрымала у ледавіковы пэрыод, калі яе заваліў морэнамі дауна-эўропэйскі ледавік. Цяпер гэта ўзгаркаватая або хвалістая раўніна, падобная да Паўночнай Беларусі.

Паўднёвая Гэрманія з'яўляецца і цяпер горным краем і можа лічыцца працягам Усходняй Францыі. Як і там, горставыя горы тут чаргуюцца з катлінамі, плоскаўзвышшамі і прыгожымі глыбокімі далінамі рэк. Ледавіковыя адклады сустракаюцца і ў Паўднёвай Гэрманіі, але там яны не пакрываюць скрозь усёй прасторы, як на поўначы, а трапляюцца толькі асобнымі астравочкамі па найболей значных горах.

Ня гледзячы на вялікую розьніцу між Паўночнай і Паўднёвай Гэрманіяй, яны разам могуць лічыцца за адну географічную старану. Гэрман. скія горы маюць адхонныя схілы і не перашкаджаюць зносінам паміж асобнымі часткамі гэтай стараны, а вялікія поўнаводныя рэкі, што пачынаюцца ў паўднёва-гэрманскіх горах і цякуць адтуль на поўнач. зьяўляюцца найлепшымі дарогамі, якія злучаюць усю старану у адну неразрыўную географічную адзінку. Усе значныя рэкі Гэрманіі злучаны паміж сабой каналамі, так што ствараюць адну цэлую сець вадзянных дарог. (Пераглядзі па карце назовы рак Гэрманіі).

Рэкі Гэрманіі, як відаць, утварыліся раней, чым паверхня атрымала свой сучасны выгляд. У глыбокіх і вузкіх далінах гэтыя рэкі пераразаюць магутныя горставыя горы, і хаця Сярэдняя Гэрманія, агулом кажучы, вышэй за самую паўднёвую, але рэкі цякуць з апошняй у першую. Мусіць быць, спачатку найвышэйшыя горы існавалі на крайнім поўдні, і рэкі сьцякалі з гэтых гор на поўнач. Калі пачалі ўтварацца горы Сярэдняй Гэрманіі, рэкі пакрысе ўразаліся ў іх і прабілі праз іх глыбокія даліны.
  1. Пад словам „Гэрманія“ мы будзем тутака разумець географічную старану, а пад словам "Нямеччына" будзем разумець дзяржаву. Большая частка Нямеччыны ўваходзіць у склад Гэрманіі, але апрача таго ў Гэрманіі ляжыць Голяндыя і Данія. З другога боку ў склад Нямецкай дзяржавы, апрача некаторых краін Гэрманіі, уваходзіць Усходняя Прусія, што ляжыцць у Прыбалтыцкім краі.