Галоўным горадам у Саонскай візіне зьяуляецца Дыжон (79000 нас.), склад бургонскіх він і культурны цэнтр (унівэрсытэт). У Лётарынгіі галоуны горад Нансі (113000 нас. у 1921 г.) з унівэрсытэтам і шматлічнымі фабрыкамі жалезных і вауняных вырабаў.
- На Маасе ляжыць Вэрдэн (21 т. нас.), француская крэпасьць, вядомая адбіцьцем упартых атак нямецкага войска у час сусьветнай вайны. На Мозэлі ў тэй частцы Лётарынгіі, якая была пад нямецкім заборам, ляжыць даўней нямецкая, цяпер Француская крэпасьць Мэц (62 тыс. нас.).
У Альзасе на скрыжаваньні дарог, што злучаюць Нямеччыну з Швайцарыяй і Рэн з Марнай (канал), ляжыць Страсбург (167000 нас. у 1921 г.) гандлёвы асяродак Альзасу з слынным харошым саборам і унівэрсытэтам.
Прамысловым асяродкам Альзасу трэба лічыць Мюльгуз (99000 н.), які стаіць на канале з Рэну ў Саону, з буйнымі фабрыкамі баваўнянкі.
- Паўднёвы куток Альзасу, які заставаўся францускім праз увесь час забору рэшты гэтай акругі, мае свой асяродак — Бэльфор (40000 нас.), крэпасьць, якая пануе над так званай Буртонскай Брамай. Гэтая Брама між Юрой і Вогезамі злучае нізіну вышняга Рэну з вадазборам Саоны. Праз яе праходзіць Рэнска-Саонскі канал і важныя чыгункі.
Бэльгійская краіна займае самую паўночную частку Францускай стараны. Галоўныя адзнакі гэтай краіны-вялікае багацьце карыснымі мінэраламі, асабліва-ж вугадем, багацьце, якое адбіваецца на усім жыцьці краіны і дадае асаблівае адценьне яе краявіду. Другая асаблівасьць Бэльгійскай краіны-магутнае разьвіцьцё гандлю у зьвязку з палажэньнем сярод трох найвялікшых дзяржаў Эўропы: Францыі, Ангельшчыны і Нямеччыны, для якіх краіна зьяўляецца гандлёвай пасярэдніцай.
Паводле сваёй прыроды Бэльгійская краіна можа быць падзелена на 3 часткі: паўднёвую, сярэднюю і паўночна-заходнюю.
Паўднёвая частка мае выгляд узвышша, строма паднятага над лётарынгіяй. Гэта так званы масыў Ардэны, складзены з цьвёрдых лупнякоў. На усходзе ён пераходзіць ў Рэнскія Луцняковыя горы Нямеччыны, ад якіх адразьняецца адсутнасьцю вульканічных скал. Ардэны-неўраджайнае ўбогае ўзвышша з параўнаўча сьцюдзёным кліматам і значнай колькасьцю ападкаў, якія ўзімку выпадаюць у стане сьнегу. Вярхі Ардэнау пакрыты толькі ўбогімі лугамі, гожымі хіба што на пашу авечкам; па схілах захавалася яшчэ досыць многа лясоў. Гарадоў тутака мала, люднасьць даволі рэдкая (на 1 кв. клм. прыпадае каля 40 ч.), галоўным заняткам яе зьяўляецца гадоўля жывёлы, пераважна авечак.
На поўнач ад Ардэнаў цягнецца глыбокая даліна, па якой цячэ рака Самбра і сярэдні Маас, у які Самбра ўліваецца. Даліна гэта мае вялікае гандлёвае значэньне, бо па ёй праходзіць найлепшая дарога з Парыжу ў Кэльн і Паўночную Нямеччыну. Аднак яшчэ важней тое, што па даліне