Перайсці да зместу

Старонка:Географія Эўропы Заходняя Эўропа.pdf/39

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Параўнауча багатым горадам зьяўляецца Руан (у 1921 г. 124000 нас.) з буйной баваўнянай і мэталёвай прамысловасьцю, які ляжыць на Сэне у тым яе месцы, да якога у час прыплыву даблываюць морскія караблі.

Сучасныя акіянскія караблі, што ходзяць з Эўропы ў Амэрыку, не даходзяць да Руану. З гэтай прычыны галоўнай Францускай прыстаньню на Ляманшы зрабіўся Гаўр (163000 нас.), які ляжыць каля адкрытага мора блізка вусьцяў Сэны. Сюды прывозяць для Парыжу баваўну і колёніяльныя тавары, а адгэтуль вывозяцца модныя і каштоўныя фабрычныя вырабы сталіцы. (Вартасьць прывезеных і вывезеных праз Гаўр тавараў дасягала да вайны 1032 мільён. рублёў золатам).

На ўсходзе краіны ў Шампані самым вялікім і важным горадам зьяўляецца Рэймс (77000 нас.) з вядомым прыгожым саборам, сапсутым няжецкімі снарадамі ў час вайны 1914-18 г. Тут апрацоўваецца шампанская воўна і вырабляюцца слынныя шампанскія віны.

Мал. 52.-Парыж. Надземная электрычная чыгунка.

Біскайская нізіна абымае паўднёва-заходнюю частку францыі і зьяўляецца крайнім паўднёва-заходнім кутком тэй вялікай нізіны, якая цягнецца блізка-што праз усю Эўропу ад Пірэнэяў аж да Ледаватага і Белага морау. Лежачы ля берагоў Біскайскае затокі, краіна выглядае сухаземным працягам яе дна, і запраўды была калісь часткай Біскайскай затокі. Нават і цяпер бераг краіны паступова, хоць і павольна, нарастае,