чыць патрэбы ані у дыктатуры пролетарыяту, ані у чырвонай арміі. Сярод іх ёсьць і комуністыя, але дабіцца далучэньня Унітарнай Гэнэральнай Конфэдэрацыі да Маскоўскага Чырвонага Профінтэрну яны не пасьпелі. Політычныя організацыі францускіх работнікаў таксама. як і профзсыянальныя, часткай падтрымліваюць буржуазны ўрад Францыі, часткай упарта змагаюцца з ім. У час вайны большасьць Францускіх політычных партый заклікала народ да абароны бацькаўшчыны, і толькі маленькі гурток трымаўся воража да вайны, маючы на ўвазе адзінства інтарэсаў працоўнага люду усяга сьвету. У 1920 г. да гэтых ворагаў мілітарызму далучылася большасьць галоўнай з соцыялістычных партый Францыі, якая вырашыла далучыцца да Комуністычнага інтэркацыяналу і прыняць імя комуністычнай партыі. Цяпер компартыя Францыі налічвае 130000 членаў і вядзе ўпартую барацьбу за паляпшэньне дабрабыту работнікаў.
Галоўны горад Паўночна-Францускае нізіны- Парыж-зрабіўся сталіцай Францускай дзяржавы і грашовым і гандлёва-прамысловым асяродкам усёй Францускай стараны. Каля Парыжу сходзяцца галоўныя прыток Сэны (якія?), на якой ляжыць гэты вялічэзны горад. Па рэках сюды з усіх бакоў прывозяцца важкія тавары. Як сьпіцы ў коле, у Парыжы сходзяцца і ўсе галоўныя чыгункі Францыі. Парыж-асяродак унутранага гандлю Францыі. З усіх яе куткоў, з усіх яе колёній дый з усіх краін зямлі сюды прывозіцца ўсё, што толькі вырабляецца на сьвеце.
- Зразумела, што Парыж лічыцца горадам, у якім можна весела пажыць і, як кажуць, прыямней страціць грошы. Багатыры ўсяго сьвету часта наяжджаюць у Парыж, шукаючы там адпачынку, забаў і ўцех.
Для Францыі Парыж мае такую вагу, якой ня мае ніводная сталіца для сваёй дзяржавы. Перш за ўсё гэта разумовы асяродак Францускай дзяржавы. Тут знаходзяцца лепшыя вышэйшыя школы сьвету, найбагацейшыя бібліотэкі, музэі, тэатры. Моладзь з усіх кутоў Эўропы, з Амэрыкі, з Афрыкі, нават з Азіі і Аўстраліі ў вялікім ліку зьяжджаецца вучыцца у Парыж. З гэтай прычыны і да сяго яшчэ часу Парыж мае права звацца сусьветнай сталіцай, хаця па колькасьці насельнікаў ён застаўся далёка пазаду Лёндону і Нью-Ёрку. Усе выдатныя пісьменьнікі і мастакі Францыі, вучоныя, наагул усе талентныя, выдатныя людзі імкнуцца ў Парыж, каб тамака знайсьці поле для сваёй працы. Гэта нават шкодзіць Францускай дзяржаве, бо такім способам Парыж выкачвае ўсе жывыя сілы яе, адцягвае іх ад зямлі і ад другарадных гарадоў. Парыж увасабляе усю Францыю. Настрой Парыжу — гэта настрой усёй Францыі, погляды Парыжу―погляды Францыі.
Як прамысловы горад, Парыж мае шмат рознастайных фабрык. Тут вырабляюцца шоукавыя, баваўняныя і ваўняныя тавары, асабліва модная гатовая вопратка. Мэбля, абуцьцё, хімічныя продукты, гадзіньнікі, мыла,