У сярэдзіне краіны, за выняткам маленькіх ураджайных куточкаў, краявід аднатонны і нудны. Сенажаці там горшыя, і насельнікі займаюцца пераважна гадоўляй авечак ды сеюць авëс, грэчку і бульбу. Вёсак там нала, пераважваюць хутары, а палі розных уласьнікау аддзяляюцца адно ад другога жывымі платамі з дрэу і хмызьнякоу. Хмурая, бедная прырода і ускрайнае палажэньне краіны адбіліся і на яе насельніках. Брэтанцы заўсёды мелі большую сувязь з морам, чымся з рэштай Францускай старонкі, жылі сваім асобным жыцьцём, засталіся ззаду ад іншых французаў у адносінах да асьветы, але у большай чыстаце захавалі даўныя звычаі і мову. На захадзе Брэтанскага паўвострава да гэтага часу яшчэ гавораць на старасьвецкай кельцкай мове-мове дауных тубыльца Галіі.
- У той час, калі Ангельшчыну заваёўвалі англы і саксы, частка яе даўных насельнікаў пераехала на Брэтань і зьлілася з тамтэйшымі кельтамі. Гэтым тлумачыцца і назоў паўвострава, які дауней зваўся ў адзнаку ад Вялікабрытаніі Малой Брытаніяй або Малой Брэтаняй.
За выключэньнем Заходняй Брэтані рэшта краіны залюднена пауночнымі Французамі, якія пераважваюць і на Нормандзкіх астравох, што ляжаць у Ляманшы. Нормандзкія астравы належаць не да Францыі, як рэшта краіны, а да Брытанскай дзяржавы. Яны адзначаюцца ўраджайнай глебай, добрым становішчам садоўніцтва і гародніцтва. У час зьбіраньня пладоу сюды наяжджае шмат людзей з контынэнту на заработкі. Гандлёвыя зносіны злучаюць гэтыя астравы з Брэстам (74 тыс. нас.), найлепшай морскай крэпасьцю краіны, якая ляжыць на заходнім канцы паўвострава Брэтань.
Яшчэ большую, як Брэст, гандлёвую вагу мае Нант (184000 нас. у 1921 г.), што ляжыць на лейкавым вусьці Люары каля невялікай каменна-вугальнай акругі. Гэта асяродак гандлю сардынкамі і важны прамысловы горад з цукраварнямі, гарбарнямі і фабрыкамі мэталёвых вырабаў. Даўней у час прыплываў да Нанту даплывалі морскія караблі. У апошнія часы вусьце Люары памялела, а акіянскія караблі сучаснага тыпу, што сядзяць у вадзе глыбей, як даўнейшыя, ня могуць даплываць да самага гораду. З гэтай прычыны каля мера блізка вусьцяў Люары пабудавалася новая прыстань Сэн-Назэр (38000 нас.), праз які тавары, што прывозяцца з Францыі па Люары, выпраўляюцца ў Сярэднюю Амэрыку.
- На поўдзень ад вусьцяў Люары ляжыць акруга Вандзя, вядомая сялянскімі паўстаньнямі ў час Францускай Рэволюцыі.
Паўночна-Француская нізіна, што ляжыць на ўсход ад Брэтанскага масыву, зьяўляецца калыскай і асяродкам Францускае дзяржавы. Гэта--вялікая раўніна, месцам гладкая, як стол, месцам крыху ўзгаркаватая або хвалістая. Паўднёвая палова краіны пахіляецца на захад у бок Атлянтычнага акіяну і абвадняецца ракой Люарай. Паўночная палова мае