Перайсці да зместу

Старонка:Географія Эўропы Заходняя Эўропа.pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

стойнасьць. Аб'яднаўшыся з лібэральнымі партыямі у ангельскім парлямэнце, ірляндцы усімі дазволеным спосабамі дамагаліся прынамсі самаўраду і асобнага ірляндзкага парлямэнту. Найболей крайнія з ірляндзкіх незалежнікаў часамі заклікалі сялянства брацца за зброю, але толькі пасьля сусьветнай вайны ангельскі ўрад згадзіўся на стварэньне незалежнай Ірляндзкай дзяржавы з асобным урадам і парлямэнтам, але злучанай з Брытанскай дзяржавай саюзным дагаворам.

Ужо многа гадоў назад большасьць насельнікаў Ірляндыі запазычыла ангельскую мову, так што старая ірляндзкая кельцкая мова захавалася толькі на крайнім захадзе. Аднак, запазычыушы ангельскую мову, ірляндцы засталіся асобнай нацыяй і упарта змагаюцца за незалежнасьць сваёй бацькаўшчыны[1].

Векавечнае змаганьне з пераможцамі цяжка адбілася на Ірляндыі. Заняпала культура, зьнікла даўнейшае багацьце. Большасьць ірляндцаў жыве вельмі бедна, значная частка іх не атрымоўвае аніякай асьветы, многія з іх выяжджаюць на заработкі ў іншыя краіны Брытанскай дзяржавы, дзе выконваюць, як беларусы ў даўнейшай Расіі, самую цяжкую працу[2].

Мал. 48. Ірляндзкі фэрмэр.

Як у тыповай сельска-гаспадарчай старонцы, у Грляндыі мала вялікіх гарадоў. Сталіца яе Дублін (400000 насельнікаў) ляжыць на ўсходнім беразе і бойка гандлюе з Ангельшчынай. Гэта асяродак ірляндзкай асьветы, слынны сваім унівэрсытэтам. Другі буйны горад Бэльфаст (393000 насельн.) ляжыць на паўночным усходзе краіны ў асяродку прамысл овай акругі. Тут апрацоўваецца баваўна, ільняніна, вырабляецца паўпарцалян, шкло, цукер.

  1. Праца народнай інтэлігэнцыі над разьвіцьцём сваёй уласнай мовы стварыла ўжо багатую літаратуру, якая ўжо цяперака зьяўляецца гонарам кожнага нацыянальна-сьвядомага ірляндца.
  2. Толькі дзякуючы шырокаму разьвіцьцю сельска-гаспадарчай коопэрацыі дабрабыт працоўвага сялянства ў Ірляндыі значна паляпшаецца, і можна спадзявацца, што далейшыя посьпекі коопэрацыі дазволяць ірляндцам экономічна ўзмацавацца.