На ўсходзе западзіны Лёленд знаходзіцца прыгожы старасьвецкі Эдинбург (420 тыс. нас.), даўная сталіца Шотляндыі. Тут знаходзіцца лепшы унівэрсытэт краіны, многа кніжных складаў і бібліотек. Як прамысловы горад. Эдынбург апрацоўвае сельска-гаспадарчыя продукты. На поўнач адгэтуль каля Нямецкага мора ляжыць прыстань Дэнды (168 тыс. нас.), асяродак ільнянай прамысловасьці і гандлю рыбай, а яшчэ далей на поўнач ― прыстань Эбэрдын (159000 насельн.) вывозіць продукты гадоўлі авечак.
Астравы Гебрыдзкія, Оркнэйскія і Шотляндзкія зьяўляюцца адломкамі Паўночна-Шотляндзкага узвышша і адзначаюцца вельмі вільгатным кліматам. На Гебрыдзкіх астравох жывуць кельты, на Оркнайскіх і Шотляндзкіх―патомкі даўных вікінгаў, якія да сяго часу ўжываюць норвэскую мову.
Ірляндыя таксама, як і Вялікабрытанія, мае асабліва на захадзе вельмі многа заток, глыбока ўрэзаных у сухазем'е, але затокі гэтыя не такія вузкія і не такія разьвіленыя, як фьерды Шотляндыі.
- Таго часу, як дно фьердаў глыбей за суседнія часткі адкрытага мора, дно Ірляндзкіх заток пакрысе глыбее у кірунку ад пачаткаў да вусьця. Як і затокі Паўночна-Заходняй
Гішпані, затокі ірляндыі належаць да гэтак званага рыясавага тылу.
У сярэдзіне ірляндыі знаходзіцца западзіна, а па ўскрайках уздымаюцца узгор'і або нявысокія горы з адхоннымі пакатамі і акругленымі мяккімі абрысамі. Такая будова паверхні выклікае забалочанасьць унутраных прастор краіны. Рэкі асяродкавай нізіны, напрыклад, самая вялікая з іх шанон, маюць невялікі нахіл дна, цякуць павольна, утвараюць на сваёй дарозе шмат вазёр і балот і ледзь знаходзяць дарогу ўва ускрайных узгор'ях, каб прабіцца праз іх і трапіць да мора. У ледавіковыя часы і тут зямля хавалася пад магутным пластом лёду, але ад тых часоў тут засталося меней сьлядоў, як у Шотландыі. Тонкі пласт ледавіковага навалу (морэн) і многалічныя вазёры пакрываюць аднак бязмаль усю краіну.
Блізкасьць да адкрытага Яну і беспасрэдны ўплыў Гольфштрому робяць клімат ірлянды яшчэ вільгатнейшым за клімат Вялікабрытаніі. Асабліва вільгатны, роуны клімат на паўднёвым захадзе краіны.
- Сярэдняя тэмпэратура году тамака +10,6°, самы халодны месяц сьнежань мае ў сярэднім +7,2°, самы цёплы -ліпень +15.1°.
Ніколі там ня бывае халадней за -1,7° і ніколі цяплей за +24,2°. Ападкаў 1500 мм.
Дзякуючы цёплай зіме на паўднёвым захадзе Ірляндыі могуць расьці нават некаторыя вечназялёныя дрэўныя расьліны, як, напрыклад, ляўры й мірты. Уся краіна адзначаецца багацьцем поплаваў выглядае пакрытай зялёным дываном сочнай густой травы, якая не перастае расьці нават узімку і заўсёды дае найлепшую спажыву для жывёлы. Вялікія прасторы займаюць балоты і іншыя няўжыткі, так што пад ральлёй, гародамі і