з усходу). Гэтыя затокі цягнуцца насустрэч адна другой і нібы перашнуроўваюць Шотляндыю, так што яна расладаецца на 3 часткі, злучаныя толькі вузкімі пярэсмыкамі, праз якія ўжо пракопаны морскія каналы. Пярэсмыкі гэтыя зьяўляюцца западзінамі-грабанамі, якія стварыліся праз апусканьне кавалкау земнай кары, што ляжалі між рауналежнымі шчылінамі. Паўднёвы пярэсмык (што цягнецца ад затокі Клейд да затокі Форс; мае назоў Лёленд, адзначаецца вялізнымі запасамі каменнага вугалю і жалеза і густой залюдненасьцю. Паўночны пярэсмык-Каледонскі (што цягнецца ад затокі Лёрн да затокі Морэй)--запоўнены вузкімі даўгімі вазёрамі. Паўднёвая Шотляндыя, што ляжыць на поўдзень ад лёленду, складаецца з убогіх нявысокіх узгор'яу і плоскаўзвышшаў. Значна вышэй Сярэдня-Шотляядзкае плоскаузвышша, што ляжыць між лёлендам і Каледонскай нізінай. Асабліва высокія горы Грампіанскія (найвышэйшая гара ў іх Бэн-Нэвіс дасягае ўвышкі 1343 м. н. р. м.). Гэта хмурыя, недаступныя, але прыгожыя горы, багатыя ледавіковымі вазëрамі. (Найвялікшае з іх лёмонд у заходняй частцы краю). На поўнач ад Каледонскага пярэсмыку ляжыць Паўночнае Шотляндзкае ўзвышша, такое-ж дзікае, пустыннае й недаступнае, як і Грампіанскія горы, але значна ніжэйшае.
Сучасны выгляд паверхня Шотляндыі атрымала ў ледавіковыя часы. Тагочасныя ледавікі, спаўзаючы з гор, павыкопвалі на іх схілах шмат вузкіх і даўгіх катлін з крутымі абшарпанымі сьценамі. З цягам часу адны з гэтых катлін напоўніліся дажджавой вадой і зрабіліся вазёрамі, другія. асабліва на заходнім узьбярэжжы, злучыліся з морам і перавярнуліся ў вузкія морскія затокі, г. зв. фьерды.
Клімат Шотляндыі, згодна вышэйшай географічнай шырыні яе, халаднейшы, як у Ангельшчыне, але Таксама Надта вільгатны. На ўсходзе часамі ўлетку яшчэ здараюцца ясныя дні, а ў горах і на захадзе пануюць вечная непагода, частыя буры, туманнае і хмарнае надвор'е. Цёплае вільгатнае паветра з-над Гольфштрому адразу тут падымаецца на халодныя высокія плоскаузвышшы і выдзяляе вельмі многа ападкаў (на заходніх схилах гор каля 3000 мм. у.год, на ўсходзе-толькі 750 мілім.).
- Сярэдняя тэмпэратура году ў Эбэрдыне на усходзе краіны +7,9°. сярэдняя студзеня -2,9° ліпеня +14,2°. На захадзе лета яшчэ халаднейшае.
Бук ужо не расьце ў Шотляндыі; на поўначы яе няма нават і дубоў. Па нізінах і горных схілах пераважваюць хваёвыя бары, а па плоскаўзвышшах застаецца толькі ўбогая травяная расьліннасьць, якой жывяцца статкі аленяў, каторых трымаюць дзеля паляваньня багатыя лёрды.
Ральніцтва мае другараднае значэньне ў шотляндзкай гаспадарцы. Сеюць перш за ўсё кармавыя травы, авëс, а у Лёлендзе: на захадзе яшчэ ячмень і на ўсходзе - даволі рэдка-пшаніцу. Большую вагу мае гадоўля жывёлы, асабліва авечак, якіх задавальняе самая бедная паша. Вялікія