З іншых заняткаў каля ўзьбярэжжаў пашыраны рыбацтва і гадоўля вустрыц. Дзе-ні-дзе ламаюць будаўнічы камень і здабываюць белагліньне (каолін). Фабрыкі краіны апрацоўваюць продукты сельскай гаспадаркі, вырабляюць шкло, парцалянавае ды паўпарцалянавае судзьдзе. Толькі каля сталіцы існуе шмат гарбарняў, паперняў, бравароў, хімічных фабрык, карабельных майстэрняў і іншых прамысловых прадпрыемстваў.
Аднак галоўным заняткам люднасьці трэба лічыць гандаль, які, уласна кажучы, і стварыў багацьце і моц Ангельшчыны. Паўднёва-Усходняя Ангельшчына зьяўляецца самай гандлёвай краінай сьвету. У апошнія вякі яна была пасярэдніцай у гандлі Эўропы з Амэрыкай і Індыяй, галоўным складам сусьветных тавараў. З тутэйшых прыстаняй што-дзень адыходзяць караблі ўва ўсе краі зямлі. Мораходзтва спакон веку цягне да сябе ангельцаў і дае заработкі тысячам людзей.
Для ўнутранага гандлю Паўднёва-Ўсходняя Ангельшчына мае вельмі густую сець чыгунак, якія ўва ўсе бакі разыходзяцца ад сталіцы. Хіба толькі Бельгія мае гусьцейшую сець чыгунак, як Паўдн.-Ўсходн. Ангельшчына. Цягнікі ходзяць часьцей і шпарчэй, як у іншых краінах Эўропы. Павольныя і поўнаводныя рэкі краіны зьяўляюцца добрымі прыроднымі дарогамі. Ангельцы злучылі іх каналамі ў адзіны ўклад танных вадзяных дарог.
Вялізныя багацьці, якія, дзякуючы гандлю, скучыліся ў Паўднёва-Ўсходняй Ангельшчыне, вельмі няроўна разьмеркаваліся між яе насельнікамі. Зямля належыць да буйных земляўласьнікаў-лёрдаў, у поўнай залежнасьці ад якіх знаходзяцца арэндары-фэрмэры, што працуюць на гэтай зямлі і жывуць па фольварках-фэрмах. Капіталістыя ўладаюць і фабрыкамі і гандлёвымі ўстановамі. А побач з надзвычайнымі багатырамі жывуць бедакі, якія ледзь могуць пражывіцца з сваёй працы.
Аднак параўнаўча з контынентам Зах. Эўропы Ангельшчына адзначаецца большай заможнасьцю працоўнага люду.
Продукты тут таней, а заработкі лепшыя, як на контынэнце, профэсыянальныя хаўрусы болей дбаюць аб дабрабыце працоўнага люду.
- Аднак значная частка незаможных ангельцаў не здавальняецца сваім матар'яльным становішчам. Тысячамі яны выяжджаюць з бацькаўшчыны ў Амэрыку, у Аўстралію, у Паўднёную Афрыку. Там па бязьмежных прасторах ураджайнай зямлі даўныя эмігранты, хутка пабагацелі і пазакладалі новыя дзяржавы яшчэ болей культурныя і болей свабодныя за сваю мэтрополію—Ангельшчыну. У старыя часы эміграцыі з Ангельшчыны дапамагалі рэлігійныя змаганьні. Павыяжджала шмат такіх ангельцаў, якія трымаліся ня тэй веры (англіканскай), якая панавала ў Ангельшчыне і якіх прыціскаў ангельскі ўрад.
Асяродкам Паўднёва-Ўсходняй Ангельшчыны зьяўляецца сталіца Брытанскай дзяржавы Лёндон. Горад гэты ляжыць на галоўнай рацэ краіны — Тэмзе, у тым яе месцы, да якога ў час прыплываў могуць даплываць вялізныя акіянскія караблі. Лежачы разам з гэтым бязмаль-што ў самай сярэдзіне краіны, Лёндон злучае ў сабе выгоды прыморскага і ўнутра-