Старонка:Географія Беларусі (1919).pdf/62

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Апроч рыбы ў нас па дробных рэчках вельмі многа ловяць ракаў, якіх купцы адпраўляюць у вялікія гарады, навет заграніцу — напр. у Бэрлін.

Аб здабычы мінэральных (падземных) багацьцяў ужо гаварылася вышэй (стр. 35).

Хатнія рамёслы.

Хатнія рамёслы ў Беларусі ня маюць шырокага разьвіцьця. У даўнейшыя часы, хатнія рамёслы мелі вельмі важнае значэньне. Асабліва іх, падтрымлівалі багатыя двары, якія ўсё патрэбнае да раскошнага, другі раз, жыцьця выраблялі па мейсцу рукамі падданых — рамясьнікоў. Як зьбяднелі двары — сталі нішчыцца і хатнія рамёслы. А яшчэ больш ім пашкодзіла кан-

Беларусінка у сьвяточнай вопратцы свае работы.

курэнцыя танных хвабрычных вырабаў — тандэты. Цяпер хатнія вырабы найбольш пашыраны ў глухіх закутках, куды яшчэ не дайшла хвабрычная „культура“.

Спаміж хатніх рамёслаў найбольш пашырана і разьвіта ткацтва. Даўней Беларусь славілася сваім ткацтвам. I да гэтых часоў у музэях пераховуюцца залататканыя слуцкія паясы, вя-