Старонка:Географія Беларусі (1919).pdf/58

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

каля 30 міліонаў пудоў. Вывозім мы найбольш жыта, ячмень, а прывозім блізка што адну пшаніцу і пшанічную муку. Гэтыя прадукты ідуць да нас з Украіны.

Усходняя палавіна Беларусі вывозіць за мяжу каля 2-х міл. пудоў лёну (кудзелі) і каля 1-го міліону пуд пянькі. Рэшта Беларусі асабліва Меншчына і Палесьсе вывозяць за мяжу шмат спірытусу.

Увесь блізу прывозны хлеб ідзець у месты: Вільня прывозіць да сябе 4 міл. пуд. збожжа і мукі, Беласток каля 3 міл., Віцебск 3 з паловаю міл. і г. д. Вёска-ж мала карыстае з прывознага хлеба. Недахват свайго хлеба там запаўняецца бульбаю, якой ёсьць годзе. Але часамі нехватае і бульбы. Тады нашыя сяляне ядуць хлеб і з усякімі суррогатамі — з карой, мякінаю і г. д.

Гародніцтва і садаўніцтва.

Гародніцтва на Беларусі слаба разьвіта. Найлепшыя гароды і найбольш іх бывае каля вялікіх местаў. Сяляне-ж пабольшай часьці маюць гароды вельмі маленькія і садзяць тамака толькі варыва, як для сябе. Гародніцтвам, як профэсіяй, займаюцца

Барана „смык“, якою вырабляюць пасекі.

у нас найбольш мяшчане беларусы, а так сама жыды і стараверы. Найбольш праславіліся сваімі гародамі Магілеўскія мяшчане. Досіць добрыя гароды маюць стараверы пад Гомелем і Навазыбкавам.

Садаўніцтва ў Беларусі ня вельмі разьвіта, але за апошнія гады яно шмат пасунулася напэрад. Прамысловае садоўніцтва вельмі залежыць ад развіцьця чыгунак, па якім фрукты можна дастаўляць у далёкія мейсцы спажываньня — у вялікія гарады.

Прамысловыя сады знаходзяцца па большай часьці у дварох, а так сама пад гарадамі і у гарадох.