Старонка:Географія Беларусі (1919).pdf/130

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Аднак і цяпер Горадзен досіць прамысловае места. У ім ёсьць хвабрыкі — табачныя, мылаварныя, бравары, цагельні і г. д. з 3 тыс. работнікаў. На Нёмне — значная прыстань. Апроч таго шмат чыгунак і шосаў, якія злучаюць яго з Вільняю, Беластокам, Варшаваю і іншымі местамі. Улетку вялікі кірмаш. Наагул гандаль Горадні значны, але куды меншы, чымся яму трэба было быць пры такім дагодным геаграфічным палажэньні гэтага места.

Горадзен.

Горадзенскі павет Нёмнам дзеліцця на дзьве часткі, мала адна да аднэй падобныя. Паўночная мае пяшчаныя грунты і ў большай часьці занята лясамі Горадзенскае пушчы. Паўднёвая частка пакрыта больш цяжкімі, ураджайнымі грунтамі, ўзгоркаватая (Горадзенскае Узгор‘е), гусьцей заселеная і блізка што бязлесная.

На поўнач ад Горадні, ля Нёмна, ляжаць Друзгенікі. Сюды зьяжджаецца што году каля 10.000 хворых на лячэньне друзгеніцкімі водамі (бромо-іодовымі) і на супачынак сярод цудоўнае прыроды гэтай мяйсцовасьці. Друзгенікі ляжаць пры этнаграфічнай мяжы паміж ліцьвінамі і беларусамі.

Масты, — на ўсход ад Горадні, значная прыстань на Нёмне са складамі для ссыпкі збожжа. Ад Мастоў разыходзяцца чыгункі ў 3-х кірунках — на Горадзен, Ліду і Ваўкавыск. Паміж Мастамі і Горадняю ляжыць фалів. Мілкоўшчына, дзе радзілася Аліза Гарэшкавая, якая гэтак хораша апісала Наднёманскі край і тамашніх людзей.

На паўдня ад Горадні ляжыць значнае мястэчка Крынкі, у якім ёсьць некалькі вялікіх гарбарняў. Есьць апроч таго ў гэтай часці павету некалькі значных гандлёвых мястэчак, як прыкл. В. Бераставіца з вялікімі кірмашамі на коні, Алекшыцы і г. д.