Старонка:Географія Беларусі (1919).pdf/118

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

На паўдні і захадзе Менскага пав. каля Стаўбцоў, Івенца грунты лёгкія, бедныя; рэшта павету ляжыць на цяжкіх гляістых грунтох, на якіх добра родзіць збожжа; лясоў тут мала. Толькі на ўсход ад Менску грунты робяцца бяднейшымі і мяйсцовасьць лясістаю.

Стары селянін з пад Менску.

Слуцак — найзначнейшае места ў зямлі дрыгвічоў, адзін са старэйшых беларускіх гарадоў, перехаваўшы да таго-ж шмат памятак мінуўшчыны. Даўгі час Слуцак быў сталіцаю удзельнага княжства. Князі Слуцкія (Олельковічы, патомкі Гэдыміна) адзначаліся сваім спагадам да навукі і мастацтва. Пасьля, у XVII в., Слуцак перайшоў да магутнага роду Радзівілаў і пад іхнаю апекаю закрэсавэў яшчэ больш. Радзівілы спагадалі, як