Старонка:Географія Беларусі.pdf/303

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

школе вядомы пэдагог, праф. С. Рачынскі. Беларусы жывуць і на поўнач ад Бельскага пав., ў паўднёвых частках Ржэўскага і Асташкаўскага паветаў, Цьверскае губ. Тут беларуская мяжа даходзць да р. Волгі і некалькі дзесяткаў вёрст ідзець уздоўж яе берагу.

Праз гэтыя прасторы зьвіваючыся цячэ глыбокі прыток Волгі — р. Малады Туд; ад яго і тамашніх беларусаў называюць Тудаўлянамі.

Як адзначаюць расейскія географы, Тудаўлян выдзяляюць ад суседніх маскоўцаў іхнія сумленнасьць, лагоднасьць, цярплівасьць і гасьціннасьць. Ходзяць яны ў «кунтышох», — вузкіх ды кароткіх кажушкох.

Рыс. 158. На ярмарцы у Дарагабужы.

Спатканьне беларусаў з маскоўцамі.

Перахавалі Тудаўляне ў чыстаце беларускі характар, звычаі і мову.

З прыроднага і гаспадарскага боку гэтыя прасторы падобныя да сумежнага Бельскага павету. Аднак, яны менш лясістыя і маюць гусьцейшае насяленьне, чым у Бельскім павеце. Над Маладым Тудам знайшлі досіць багатыя залежы каменнага вугаля. — На рацэ тут многа млыноў; водзіцца шмат рыбы.

На захадзе гэтых прастораў цячэ сярод высокіх скалаў і дубовых лясоў верхняя Дзьвіна. Берагі яе тут маюць шмат мінэральнага багацьця. У некалькіх мяйсцох цякуць серна-зялезныя крыніцы, сярод скалаў знаходзяць дарагія каменьні: халцэдон, сердолік, горны крышталь. Каля в. Адрыянопалю, над Дзьвіною, знайшлі у пачатку XIX веку навет золата.

Далей на ўсход, паміж Дзьвіною і Жукопаю (прыток Волгі) цягнуцца