Старонка:Географія Беларусі.pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

падыходзячы да Вяльлі, ўзгор'е, зрэзанае глыбокімі далінкамі яе быстрых прытокаў, мае выгляд праўдзівае горнае стараны; стромкімі сьценамі спадае яно ў глыбокую даліну Вяльлі, творачы цэлы рад мяйсцовасьцяў з надзвычайна прыгожым краявідам, вядомых з гэтае прычыны далека за межамі Беларусі (рыс. 10). Асабліва гэта адносіцца да ваколіцау Вільні, гэтага мо найпрыгaжэйшaгa з нашых местаў. Ўзгор'е тут, даходзячы свайго заходняга канца, ўпіраецца ў Вяльлю, якая быццам стала яму поперак дарогі. Тут якраз пры вусьці быстрацечнае горнае рэчкі Вялей к і творыцца на беразе Вяльлі абшырная катліна, ў якой ляжыць Вільня.

Рыс. 9. Віленскае Ўзгор'е каля Вільні.

З усходняга боку Віленскую катліну замыкаюць досіць высокія, стромкія горы, зрэзаныя ярамі, зьбягаючымі да р. Вялейкі , якая цячэць ля іхняга падножжа. З паміж гэтых гораў значнейшыя - Замковая , Трох - Крыжовая і Бакешава Гара, якія высяцца над самаю Вільняю і надаюць шмат прыгожасьці яе выгляду. Заходнюю сьцяну катліны твораць слаўныя Панары, ланцуг высака паднятых над далінаю ракі, лясістых узгоркаў, зрэзаных ярамі. Аднак, абсолютная вышыня (над роўнем мора) Панараў ня дужа вялікая - каля 90 - 95 саж. Вёрст 5 ніжэй Вільні Панары падыходзяць да самага берагу Вяльлі і спадаюць амаль што не стацьцявою сьцяною на яе берагі. Гэтая мяйcцoвacьць, дый наагул усе Панары вызначаюцца чаруючым хараством сваіх гарыстых краявідаў.

Далей на захад мяйсцовасьць ніжэець і раўнеець, пакрысе пераходзячы ў ляжачую яшчэ далей на захад Літоўскую Нізіну. Каб зрабіць лягэйшым чыгуначны рух памі ж Віленскай катлінаю і Літоўскаю нізінаю пад Панарамі пракапаны тунэль , па якім ходзіць чыгунка.

На правым беразе Вяльлі проці Вільні пачынаецца невялікае ўзгор'е Шэшкні, якое замыкае Віленскую катліну ад поўначы.