Старонка:Географія Беларусі.pdf/2

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Прадмова да 2-га выданьня.

Тры гады назад выйшла 1-е выданьне гэтае кнігі. Было яно спробаю стварэньня падручніка па географіі Беларусі, адпавядаючага найбольш гарачым патрэбам жыцьця беларускае школы. Рысы гэтае школы тады, аднак, толькі яшчэ пачыналі выяўляцца; гэта не магло адбіцца на характары кнігі і было аднэю з прычынаў значных яе недахватаў. Ласкавыя ўвагі чытачоў кнігі і некаторых беларускіх навуковых працаўнікоў, асабліва-ж грунтоўны разбор кнігі, зроблены п. Язэпам Валадковічам, ды вельмі цэнныя наказы беларускіх навуковых і пэдагогічных установаў далі мне магчымасьць уплянаваць пераробку кнігі для другога яе выданьня. Выказуючы сваю найшчырэйшую падзяку ўспомненым асобам і ўстановам, мушу аднак адзначыць, што ня ўсё з зробленых пажаданьняў удалося цяпер здзейсьніць. Ня раз даводзілася чуць, прыкл., зразумелыя вымаганьні, каб 'Географія Беларусі' была перароблена ў падручнік для малодшых ступеняў сярэдняе школы ды для ніжэйшае школы. На гэта, аднак, плян і характар кнігі, ў якой зашмат ёсьць рэчаў досіць трудных для такога веку і падгатоўкі, не дазвалялі. І ў другім выданьні кніга застаецца празначанаю найбольш для досіць ужо інтэлігентнага чытача і вучня, маючы на мэце абслужыць перад усім вучыцялеў пачаткавых школ і старэйшыя ступені сярэдніх школаў ды тэхнікумы.

Ў другім выданьні зроблена шмат пераробак, асабліва ў першым аддзеле кнігі — фізычнай географіі, які блізка таго, што напісаны нанова. Аўтар зьвярнуў асаблівую ўвагу на гэтую частку з тае прычыны, што фізычная географія з кожным годам усё больш і больш віднае мейсца займае ў географічнай навуцы, ды яшчэ таму, што матар’ял з іншых частак географіі, прыкл. з экономічнае географіі, у нашыя часы вельмі хутка старэе і траціць вартасьць. Дзеля гэтага тут прыходзіцца ўвесь час карыстацца толькі перадваеннымі фактамі і даннымі, хаця-б яны і не згаджаліся з цяперашнімі, часамі можа рабіць занадта гіпотэтычныя вывады; аб данных фізычнае географіі гэтага сказаць нельга: яны шмат трывалейшыя і пэўнейшыя. Пры умацаваньні аддзелу аб прыродзе Беларусі прыходзілася мне шмат карыстацца з гэткіх твораў: S. Wollosowicz. Litwa i Bialorus. Budowa fizyczno-geograficzna. Warszawa. 1920; В. Семеновъ Тянь-Шанскій. Типы местностей Европейской Россіи и Кавказа. Петроградъ. 1915; A. Rehman. Ziemie dawnej Polski i sasiednich krajow siowianskich. T. II Polska nizowa. Lwow. 1904. На гэтыя творы ёсьць адсылкі у тэксьце.

Грунтоўна перароблены і некаторыя іншыя аддзелы, асабліва этнаграфічная характарыстыка насяленьня. Драбязгі па меры магчымасьці выдзелены і надрукаваны вузейшым шрыфтам. Уведзена крыху новых рысункаў і картаграмаў; апошнія павінны прывучаць вучняў да картаграфіраваньня ўсвойваных географічных ведамасьцяў. Рысункі паходзяць найбольш са збораў Таварыства Краязнаўчага ў Варшаве, пры чым лепшыя з іх роблены з фотографіяў вядомага віленскага артыста — фотографа Яна Булгака. Апроч таго выкарыстаны некаторыя рысункі з кніг: Максимовъ — Днъпръ; Сапуновъ — Ръка Зап. Двина; Семеновъ — Верхнее Поднъпровье и Бълоруссія ды іншых. Частка рысункаў рысаваны спэцыяльна для цяперашняга выданьня.

Спадзяючыся, што паважаныя чытачы не адмовяць і у дальнейшым перасылаць мне свае ўвагі аб кнізе, яе недахватах і пажаданых зьменах і