Перайсці да зместу

Старонка:Ганка (1929).pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

выцягнула з мужычага балота, аддала ў Інстытут, плачу гэтакія грошы і буду ля мора пагоды чакаць. О, не, я буду глядзець у даль, бо, як бачу, жабракамі будзем!

Убягае Ганка з вялікай радасьцю

Ганка. Пані Пясэцкая едзе з вакзалу!

Гаспадыня. Што з табой?

Ганка. Толькі, значыць, я вышла за гару, аж убачыла…

Гаспадыня. Каго ты ўбачыла?

Ганка. Паніча нашага!

Гаспадыня. Паніч тут?

Ганка (паказваючы ў акно). Вось гляньце ў акно! (Убачыла грозныя вочы гаспадыні і панурылася).

Гаспадыня (пасьля вялікай паузы). Ну добра, але чаго ты пачырванела, як рак!

Ганка (упаўшым тонам). Нічога, гэта я бегла.

Гаспадыня. Ідзі сабе! (Ганка пашла). Якраз у пару. Хлапец спакойны, прыцісну — ажэніцца, а старая вар‘ятка раскашэліцца. Усё аддасьць яму, а ён мне.

Уваходзіць студэнт Васіль у закураных ботах, з клумкам у руках.

Студэнт. Добры дзень, цётачка! (Шапку трымае ў руках).

Гаспадыня. Ну, мой каласок, прыехаў!

Студэнт. Прышоў.

Гаспадыня. Рада, вельмі рада! Год ня бачыла! Ну, сядзь! Як навука, перайшоў на другі курс?

Студэнт. Перайшоў.

Гаспадыня. Выбачай, дзеткі, мала пасылала грошай: бяда за бядой, дзядзька на вайне руку як страціў, гаспадарку апусьцілі. (Глядзіць яму на ногі). Што-ж ты гэтак закурыўся?

Студэнт (стукаючы шапкай па халявах ботаў). У дарозе, цётачка.