Перайсці да зместу

Старонка:Ганка (1929).pdf/46

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Працяг IV акту — (праз 3 месяцы)

Тая самая дэкорацыя. На сцэне Марыся (плача голасна).

Уваходзіць палкоўнік

Марыся (убачыўшы палкоўніка, пачынае плакаць мацней).

Палкоўнік. Зноў сьлёзы, зноў гістэрыка! Хоць ты ў лес уцякай. (Пауза). Ды пакінь ты выць, слухаць не магу!

Марыся. Дайце мне паплакаць.

Палкоўнік. Паплакаць! Вые, як быццам 6-цалёвая граната… і гэта плач!

Марыся. Але-ж прашу — не перашкаджайце, дайце мне паплакаць.

Палкоўнік. Так ідзі да цёткі і трубі на вуха ёй. Што ты трубіш мне? Тры месяцы слухаю концэрт.

Марыся. Гэтак будзе ўсё жыцьцё.

Палкоўнік. Яна вас ажаніла, яна і разлучыла. Я сам за гэту справу пад нагляд паліцыі трапіў. Калісь уголас я крычаў: „Не ўпрагайце хлапца ў аглоблі!“ — дык не, жанілі, а цяпер штодня сцэны адбываюцца. Дачка вые, а маці штодзень з візытамі зьяўляецца. Не, гэтаму я палажу канец.

Марыся. Я ахвяра, разумееце — ахвяра!

Палкоўнік. Ясна, ты — ахвяра. Жыцьцё — гэта вайна… Гармата сама не страляе, знарад не ляціць куды хоча.

Марыся. Памерці… Хачу памерці.

Палкоўнік. Паміраць таксама трэба ўмець, ня ўмеўшы не памрэш.

Марыся (пачынае плакаць мацней).

Палкоўнік. Ды пакінеш ты ці не? Гэта-ж, можна адурнець. Тры месяцы адна мэлёдыя. (Пауза). Які