Перайсці да зместу

Старонка:Ганка (1929).pdf/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

мяне зразумеў, Васіль? (Да Пясецкай). Студэнт спалохаўся! (Гіронічна). Спалохаўся! (Вышла ў бакоўку).

Уваходзіць палкоўнік

Палкоўнік. А памойму, хоць і бомба разарвіся, я і вокам ня міргну. Памятаю, у японскую вайну аскепкам руку мне адарвала і чорт ведае куды закінула. Два дні шукалі і не знайшлі.

Пясэцкая. Ох, што я чую! Руку шукалі і не знайшлі! Марысечка, вады!

Палкоўнік. Гарбату, калі ласка, піць!

Увайшла палкоўніца

Гаспадыня. Дарагія госьці, прашу на гарбату!

Пясэцкая. Пан Альфонс, за мной! (Да палкоўніка). А я з вамі буду гаварыць…


Палкоўнік. Толькі не пра жаненьне.

Пясэцкая. А прыродзе.

Палкоўнік. Гэта можна. Я вам раскажу, як мой салдат у соннага японца боты зьняў, а замест ботаў лапці са шпорамі надзеў. (Пашлі).

Гаспадыня (да студэнта і Марысі). А вы, галубочкі, тут застаньцеся! (Адводзіць Марысю ў бок і нешта ёй шэпча на вуха; студэнт у гэты час уцёк за дзьверы. Марыся вярнулася).

Марыся. Што гэта значыць? Чаго ён уцёк? (Глянула ў акно, убачыла яго, што ён пашоў па дарожцы). А, вось ён дзе! Чакай-жа ты мяне, я цябе злаўлю. (Пабегла за ім).

Уваходзіць Ганка

Ганка (шукае вачыма студэнта). Няма! Ой, які-ж сорам, ганьба, зьдзек… Верыла, душу і сэрца аддала, а ён сьмяяўся тут, пры ўсіх. Эх, ты, жыцьцё батрацкае, нікчэмнае, як гэта шкло! (Пауза). А можа ўсё ня так, і я дарэмна пасудзіла Васілька? (Глянула ў акно, убачыла яго там). Так, сэрца маё дарма ня б‘е трывогі, пашоў з ёю — багатыя шляхі, бедная павінна