Перайсці да зместу

Старонка:Ганка (1929).pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

што ты мяне паслухаеш. Сягоньня ўвечары ў нас паважны сход, і ты павінен быць, а заўтра будзе даручана табе на фабрыку адозвы занесьці. Ну, я пашоў!

Студэнт. Выбачай, браток, віна мая вялікая, пастараюся паправіць. (Незнаёмы пашоў). Які жудасны малюнак, усё так перад вачыма і стаіць! Няўжо-ж усё будзе так, як ён намаляваў? Не, не павінна! (Пры гэтых словах увайшла палкоўніца, убачыла студэнта і стаілася ў дзьвярах; студэнт не заўважае, што яна тут).
Эх, пушча, пушча, як ты далёка завяла нас! Ці мог я верыць, што так здарыцца. Гануся, дарагая! Зайшлі далёка мы з табой.

Гаспадыня. Пан студэнт! Я павінна зазначыць, што ваша мосьць больш зьвяртаеце ўвагі на пабягушкі, як на справу. Дзе быў?

Студэнт. Блудзіў у пушчы.

Гаспадыня. Так і загінеш у балоце, штодня цягаючыся па лесе. Мне гэта не падабаецца, кажу апошні раз. Зараз у нас будзе пані Пясэцкая з дачкой і сягоньня пытаньне аб жаненьні будзе канчаткова разважана.

Студэнт. Мне, цётачка, не да жаненьня!

Гаспадыня. Размова скончана!

Студэнт. Мне, цётачка, трэба скончыць навуку і тады…

Гаспадыня. Нічога проці ня маю, але за свае грошы. Я памагаць больш не магу.

Студэнт. Які выхад?

Гаспадыня. А такі — слухаць, што кажуць людзі, якія жадаюць табе дабра.

Студэнт. Я ня бачыў сьвету.

Гаспадыня. Што ты гэтым хочаш сказаць?

Студэнт. А тое, што для мяне жаненьне страх.

Гаспадыня. А цалавацца ў лесе з мужычкай ня страх? Бач ты яго, — ня бачыў сьвету, мужыком спачуваеш, хочаш, каб Ганка гаспадарыла тут? Слухаць мне, што кажу, а не — дык калі ласка (на дзьверы. Пасьля вялікай паузы). — Я думаю, што больш торгу ня будзе. (Кажа гэта зусім спакойна — звоніць). Няма! Нябось,