Старонка:В. Ластоўскі. Кароткая энцыклапедыя старасьвеччыны.pdf/84

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

мало чынны ўдзел як у ўтрыманьні гэткіх манастыроў, так у кіраўніцтве і дагледзе за маетнасьцю і даходамі манастыра. Напрыклад, Троіцкі манастыр у Вільні са ўсімі царкоўнымі землямі і маетнасьцю быў у веданьні віленскіх бургомістраў, раднікаў, лаўнікаў і ўсяго віленскаго мешчанства грэцкага закону. Грамадзяне абаранялі гэткія манастыры нават супроць ураду. Гэтак, калі ў 1619 гаду быў зроблен загад урадам аб перадачы ўніатам Петрапаўлаўскага манастыра ў Менску, пабудаванага менскім баярствам і шляхтай, то ўсе князі і баяры менскія падалі супроць гэткага загаду пратэст і ўсім рыцарскім станам вымагалі, каб манастыр гэты, як будаваный цэлым рыцарскім станам грэцкага закону, быў пакінут за праваслаўем. Гэткім чынам непрыв[іл]ейныя манастыры на Беларусі пасьля Вітаўта былі зроўнальна ў лепшым палажэньні, чым манастыры прывілеяныя; ім прыналежаў характар грамадзянскіх устаноў, а не прыватнай уласнасьці.

На Беларусі ў даўнія часы было надзвычайна многа манастыроў: кожды знатнейшы горад меў абавязкова свой манастыр, агульны лік манастыроў на Беларусі даходзіў ліку некулькіх сот.

МАРШАЛАК

«Што ў прыватным доме гаспадар, то ў дзержаве і ў кождай грамадзянскай арганізацыі маршалак», — кажэ Несецкі. Урад маршалкоўскі меў неколькі ступенеў: вышэйшую ступень выяўляў вялікі маршалак земскі. Ён быў прэдстаўніком усей шляхты ўсяго княжства, або іначэй прэдстаўніком усей дзержаўнай земшчыны. Ён праводзіў сэймамі, ён пры каранацыі Вял. Князя, як прэдстаўнік усей дзержавы, уручаў князю меч і бэрла і заклінаў яго заховываць непарушна старыя правы і абычаі зямлі. За земскім маршалкам ішоў маршалак дворны, прэдстаўнік урадоўцаў і наагул служылых людзей усяго княжства; ён такжа быў высокім дастойнікам і сябрам рады гаспадарскай. Трэцьцю ступеню маршалкоў становілі маршалкі земскія розных правінцый або зямель,