Старонка:В. Ластоўскі. Кароткая энцыклапедыя старасьвеччыны.pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Вітэбская [землі]). Па сьмерці мужоў, жон нельга прымусам выдаваць замуж (Смаленская, Полацкая, Вітэбская [землі]). Запісаная мужам маемасьць астаецца ў распараджэньні жонкі, нават у выпадку выхаду замуж. Граматы абаспечалі старое процэсуальное права, тарговы суд, асобу і маемасьць ад уціску мейсцовай адміністрацыі і ўстанаўлялі павіннасьць жыхарства па адбываньню дзержаўных падаткоў (Полацкая, Смаленская, Вітэбская [землі]). Граматы пацьверджалі правы цэрквы і духавенства і замацовывалі розныя цывільныя і крымінальныя нормы. Граматы разглядаюць воласьць — зямлю, як адасобленую часьць тэрыторыі ў дзержаве, зьвязаную дзержаўнымі зьвязамі з Вялікімі князямі. Земля, як адасобленая часьць дзержавы, ня можа быць каму бы то ні было падарэна (Вітэбская [зямля]). Відавочна, што для беларуска-літоўскага гаспадара, земля гэта не яўляецца яго ўласнасьцю.

Граматы гавораць аб актыўным політычным жыцьці зямель. Крыніцы даюць магчымасьць устанавіць чыннае істнаваньне мейсцовых агульна-земскіх сабраньнеў у Полацку, Вітэбску, Смаленску. Склад такіх сабраньнеў далёка не адналітны, але вечэ паступае як вярхоўны спраўца зямлі. На вечавых сабраньнях заўважаецца партыйнае змаганьне «лепшых і меншых людзей». Фактычна адносіны паміж гэтымі двумя элемэнтамі былі такія: «меншыя людзі паміж сабой раду чыняць, а старэйшыя науку даюць». Зрэшта, такія адносіны па істоце былі толькі ў ідэале. Часам партыйнае змаганьне вымагало ўмешаньня ўлады, бо нічым іншым, як толькі партыйным змаганьнем, можна вытлумачыць пасылку граматы ў Полацак у 1456 гаду, з тым, каб мейсцовыя баяры, мешчане, дворане местовыя і ўсе паспольства былі «паміж сабою ў згодзе, а дзела бы нашы городзкія вяршылі ўсе з агульнай згоды». І ў Смаленскай зямлі гэтае партыйнае змаганьне ярка кідаецца ў вочы, асабліва ў палавіне ХV сталецьця, у момэнт сэпаратнага руху, абхапіўшага беларускія землі. Нават у ХVI ст. калі становасьць у грамадзянстве пусьціла ўжо глыбокія карэньня, усестановасьць беларускіх агульна-земскіх сабраньняў ешчэ ня зьнікла. Полацак «па