Перайсці да зместу

Старонка:В. Ластоўскі. Кароткая энцыклапедыя старасьвеччыны.pdf/106

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

рэлігію, былі ў істоце полацкія, толькі крыху пераіначаныя, згодна характару літвіноў. Літвіны не маглі запазычыць гэтых форм ні адкуль, акром толькі палачанаў, з якімі заўсёды былі ў самых цесных адносінах, аж да гістарычных часоў. Гэтыя Полацкія калоніі між рожнароднымі тутэйшымі племенамі — Жамойдзю, Дзевялтай і іншых зрабілі сваю справу: яны надалі імя зьвязваючае рознародныя, хоць і блізкія сабе па крыві і мове племены ў Літоўскі народ, каторы, кіраваны беларускім інтэлектам, у асобе баяроў і князёў Полацкага паходжэньня, разам з Беларусьею вытварылі слаўную ў гісторыі ўсходнай Эўропы фэдэратыўную Літоўскую дзержаву.

У Яцьвяжскай зямлі

Полацкія калоніі ў Яцьвяжскай зямлі, асабліва заходнія, як аддзеленыя ад Полацкай зямлі, былі не болей як вайсковыя пляцоўкі і мелі малую зьвязь з Полацкам, а наадварот, нярэдка знаходзіліся пад уплывам валынскіх князёў, якія былі ўзалежніўшы ад сябе гэты край. Толькі пасьля вынішчэньня Яцьвягаў, калі Полацкай зямлёй сталі валадзець Гедымінавічы, надбуджанскія і наднёманскія калоніі Палачанаў зьліліся з Полацкай зямлёй і ўвайшлі ў склад Вялікага Княжства Літоўскага. Да гарадоў, пабудаваных Палачанамі ў Ятвяжскай зямлі, належаць: Бярэсьце, цяпер Брэст-Літоўскі, Хомск, Дзівін-Гарадок, Кобрын, Дрогічын на Бугу, Ваўкавыск, Сьвіслач, Нарэў, Бельск.

ПОЛАЦКАЯ СЬВ. СОФІЯ

Старшай і галоўнай саборнай цэрквай у Полацкай зямлі была цэрква Сьв. Софіі ў Полацкім крэмлю або дзяцінцу, яна выражала ў Полацку сымвал свабоды і самаістнасьці Полацка і акром рэлігійнага значэньня мела ешчэ значэньне нацыональна-дзяржаўнае. Заснована катэдральная полацкая цэрква Сьв. Софіі ў Х сталецьці і была праўдападобна буда-