Гравюры Гарбаўца былі зьмешчаны ў наступных выданьнях: 1) З. И. Горбовец — „Гравюры на деревне“, Віцебск, 1927 г. і 2) у газэце „Зьвязда“ ад 25 верасьня 1927 г. № 219 (2739), Менск.
∗ ∗
∗ |
Ксілёгравюры разгледжаных трох мастакоў маюць вялікае значэньне ў жыцьці мастацтва нашага краю. Да гэтых гравюр будуць зьвяртацца ня толькі знаўцы мастацтва, а ўсялякі, хто вывучае мясцовы край і, асабліва, той, хто вывучае архітэктуру і быт краю, бо ў гравюрах памянёных мастакоў даволі поўна выяўлен надворны від гораду Віцебску і яго ўнутраное жыцьцё.
Калі нам, пасьля гістарычных прац профэсара А. П. Сапунова, даволі падрабязна вядома політычная гісторыя гораду Віцебску, дык зусім нявыяўленым і неапісаным застаецца надворны від гораду, не паказаны мастацкия прыгожасьці гораду ні ў відзе цэлых пэйзажаў, ні асобных архітэктурных помнікаў. Гэта справа чакае свайго дасьледчыка, а пачатак яму пакладзены гравюрамі разгледжаных намі мастакоў.
У справе аховы помнікаў мастацтва і старасьветчыны мясцовага краю памянёныя мастакі зрабілі каштоўныя работы зарысоўкамі гэтых помнікаў. Так, адзіны ўспамін аб згарэлай у 1926 г. драўлянай вуніяцкай царкве (узор драўлянай архітэктуры ХVІІІ ст.) у сяле Храпавічах, Віцебскай акругі, застаецца толькі па выпадковай гравюры