Перайсці да зместу

Старонка:Віцебскія мастакі-гравёры (1928).pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


ТРЭЦІ віцебскі мастак З. І. ГАРБАВЕЦ гравюрай стаў займацца яшчэ ў 1924 г., але ў друку і на выстаўках зьявіўся толькі ў 1927 годзе, зьвярнуўшы зразу на сябе сур‘ёзную ўвагу формальным бокам сваіх гравюр. Пачаўшы з лінолеуму, Гарбавец потым перайшоў на ўздоўжнае дрэва, г. зн. на той спосаб гравіраваньня, якім карысталася старая эўропэйская гравюра часоў свайго росквіту. У сваіх гравюрах Гарбавец імкнецца перадаць ігру белага з чорным (белое поле паперы і чорнае месца гравюры), ствараючы пры дапамозе гэтых двох абмежаваных графічных сродкаў уражаньне тональнасьці. У композыцыйный адносінах гравюры Гарбаўца дасканалы сваёй архітэктонікай, як вынік сур‘ёзнага абдумваньня ў пабудове і разьмяшчэньні частак гравюры.

У гравюрах Гарбаўца асабліва вылучаюцца портрэты, якія перадаюць востра індывідуальныя рысы асоб; як