ў агульную композыцыю ўключана дрэва, разам з тым аб‘ядняючае ўсю складаную композыцыю ў адзін цэлы малюнак. Месца назіраньня выбрана ўдзячнае, калі вежы цэнтральнай часткі Віцебску, згрупаваўшыся ў адно месца, ствараюць надзвычайна прыгожы архітэктурны пэйзаж.
У 1927 г. Мінін сваімі гравюрамі прымаў удзел у наступных выстаўках: 1) „Расійская ксілёграфія за 10 год“ у Ленінградзе; 2) „Гравюра СССР за 10 год“ у Маскве; 3) „Мастацтва нацыянальнасьцяй СССР“ у Маскве; 4) „Усебеларуская мастацкая выстаўка“ у Менску; 5) „Віцебская акруговая выстаўка культурнага і гаспадарчага будаўніцтва“ у Віцебску; 6) „Міжнародная выстаўка кніжнага знаку“ у Лос-Анжэласе (Амэрыка), у 1928 г. і 7) „Выстаўка гравюры і рысунку, наладжаная Асоцыацыяй революцыйнага мастацтва Украіны, у Кіеве, у 1928 г.
Гравюры Мініна былі зьмешчаны ў часопісі „Наш Край“ № 12 (15) за 1926 г., а весткі аб яго творчасьці былі надрукаваны ў выданьнях: 1) часопіс „Маладняк“ № 6 за 1927 г., 2) М. І. Касьпяровіч — „Матар‘ялы да вывучэньня Віцебскай краёвай літаратуры і мастацтва“, Менск, 1927 г. і 3) Всеволод Воинов — „Русская ксилография за 10 лет“, Ленінград, 1927.