ЕЛАРУСКАЯ ксілёграфія сучаснага нам моманту пачынаецца работамі віцебскага мастака С. Б. ЮДОВІНА, які пачаў працаваць у галіне гравюры ў Віцебску, у 1920 г., спачатку на лінолеуме, а потым на дрэве. Зьмест для сваіх гравюр Юдовін браў з ваколічнага жыцьця гораду Віцебску — гораду дробных рамесьнікаў і гандляроў. Найбольш моцным бокам гравюр Юдовіна зьяўляецца іх зьмест, яскрава перадаючы тыпы і быт яўрэйскай беднаты. Форма гравюр Юдовіна, абгрунтованая на яўрэйскім народным мастацтве, цесна сплялася з яго зьместам у адно органічнае цэлае, і творчасьць Юдовіна трэба лічыць глыбока нацыянальнай яўрэйскай.
У першыя часы ў тэхніцы гравіраваньня Юдовін культываваў перважна „белы штрых“, але ў апошніх работах тэхнічны бок яго гравюр значна ўдасканальваўся