нія позыцыі ў галіне вобразных мастацтваў. Найбольшы росквіт драўляная гравюра атрымала ў Маскве, дзе ў гэтай галіне зьявіліся такія выключныя таленты, як — В. А. Фаворскі і Н. Краўчэнка. На „Міжнароднай выстаўцы дэкорацыйнага мастацтва“ у Парыжы, у 1925 г., расійская гравюра карысталася вялікім посьпехам, а работы Фаворскага і Краўчэнка атрымалі вышэйшыя ўзнагароды. У заходняй Эўропе, асабліва ў Францыі і Нямеччыне, за апошнія гады зацікаўленасьць драўлянай гравюрай вырасла, і там зьявіліся свае выдатныя мастакі ксілёграфы.
Не адстала ў галіне ксілёграфіі і Беларусь, дзе ў г. Віцебску зьявіліся першыя сучасныя нам беларускія мастакі граверы. Віцебск зьяўляецца бацькаўшчынай ня толькі выдатных маляроў, але і даў вядомых сваімі работамі графікаў і гравераў. Дзякуючы работам Юдовіна, Мініна і Гарбаўца, Віцебск у галіне ксілёграфіі заняў ня толькі першае месца ў Беларусі, але займае віднае палажэньне і ў СССР.