Старонка:Вінаваты (1930).pdf/88

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ішлі побач, усе чацьвёра комсамольцаў. Паціху ступалі ў мураву па сенажаці, каб ня шлёпаць па вадзе і каб не параніць як аб ламаччыну босай нагі.

Хутка яны падышлі зусім блізка да Мосту і спыніліся ля кустоў, каля шляху, каб адпачыць крыху.

Гэтыя-ж кусты абралі і месцам заставы. Побач, у дваццаці кроках невялічкая рэчка, мосьцік і за ім вёска. Адкуль-бы бандыты ні йшлі, ім гэнага мосьціка ня мінуць. Хлопцы селі на схіле невялічкай канаўкі каля шляху і пачалі чакаць. Пад мостам булькала вада. Вада ў сваім цячэньні кратала асаку, гальлё лазы, што апляло густым вянком бераг рэчкі, і асака паціху шамацела, здавалася, што нехта, крадзецца. Хлопцы напружвалі вушы і слухалі. Узрастаў абуджаны ў дарозе страх.

У вёсцы загаўкаў сабака і адразу сьціхла.

— Ідуць... мусіць... а?..

— Ш-ш-ш...

Доўга слухалі, углядаючыся ў бок вёскі. Але сабака больш не брахаў і гэта супакойвала.

У высокай траве каля рэчкі нешта зашамацела, нешта ўпала ў ваду і пачуўся боўць. Хлопцы інстынктыўна ўздрыганулі, стаілі дыханьне і зноў доўга слухалі, пакуль не парушыў маўчаньне Цярэшка.

— Гэта ці вожык, ці птушка якая...

Ноч прайшла бяз прыгод. Незадаволенымі хлопцы ішлі да дому. Хацелася есьці...

І цяпер Алесю хочацца зрабіць нешта большае, чым вось так прасядзець ноч ля пуні. Яму ня проста хо-