Старонка:Вінаваты (1930).pdf/5

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЗАМЕСТ ПРАДМОВЫ

Пролетарыят і працоўнае сялянства з непамернай энэргіяй працуюць над будаваньнем Савецкай Соцыялістычнай Беларусі.

Нябывалае ў Беларусі будаўніцтва прамысловасьці і вялізарнейшы тэмп колектывізацыі вёскі патрабуюць вялікую колькасьць кадраў спэцыялістых і ня проста спэцыялістых, а такіх, якія-б усё аддалі будаваньню соцыялізму.

Будаваньне соцыялізму праходзіць ва ўмовах абвостранага клясавага змаганьня. Аднэй з форм змаганьня ворага супроць нас ёсьць шкодніцтва з боку асобных спэцыялістых, адданых буржуазіі. Але клясавы вораг мае сваіх агентаў ня толькі ў асяродзьдзі старых кадраў спэцыялістых, а і ў асяродзьдзі новых і часам у асяродзьдзі тых, каго мы сёньня рыхтуем у нашых тэхнікумах і ВНУ. Яны час-ад-часу рознымі спосабамі пралазяць у нашы навучальныя ўстановы.

Змаганьне за чыстату радоў тых, з каго рыхтуе наш тэхнікум і ВНУ кадры спэцыялістых — важнейшая задача. Адным з мэтодаў гэтага змаганьня ёсьць чыстка ВНУ ад усяго клясава-варожага нам. Гэта справа складаная і адказная. У змаганьні за кадры