Перайсці да зместу

Старонка:Вільгэльм Тэль (1934).djvu/37

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
Чуваць барабан, уваходзяць людзі, якія нясуць капялюш, пачэплены на кій, за імі ідзе вястун. Жанчыны і дзеці шумліва ўслед за імі напаўняюць сцэну.

1-шы чаляднік.

Што гэта значыць? Слухайце уважна.

Муляр.

Што за пацеха? Што за капялюш?

Вястун.

У імя імператара! Слухайце!

Чаляднікі.

Ціха, слухайце!

Вястун.

На капялюш зірніце, людзі Уры.
Ухвалена, на кій высокі уздзеўшы,
Яго паставіць пасярод Альторфа.
І вось жаданне і загад ляндфогта:
Той капялюш, нібы яго самога,
Вітаць, чало схіліўшы, на каленях.

Кароль[1] праз гэта хоча знаць пакорных.

Жыццё і скарб свой каралю аддасць
Той, хто загаду гэтага не споўніць.

(Народ голасна смяецца, б‘е барабан, усе праходзяць).

1-шы чаляднік.

Прыдумаў нечуваны здзек ляндфогт.
Каб капялюш яго мы шанавалі!
Ці бачыў хто падобнае, скажыце!

  1. ↑ Германскі імператар Альбрэхт I, быў адначасова аўстрыйскім герцагам. Швейцарцы на дагаворных началах прызнавалі над сабой вярхоўнае ўладарства германскага імператара, але адмаўляліся лічыць сябе падданымі аўстрыйскага герцагства.