Перайсці да зместу

Старонка:Вільгэльм Тэль (1934).djvu/80

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Якія там былі без змен і без паправак
Нязломныя, нязрушныя, як зоры.
Вяртаецца ранейшы ход прыроды,
Калі ўстае на чалавека чалавек —
Апошні спосаб, як няма ўжо іншых
Для паратунку, гэта востры меч.
Баронім найвышэйшае дабро мы
Супроць прыгнёту. Цэлаю зямлёю
Мы паўстаем за жонак, за дзяцей.

Усе (бразгаючы мячамі).

Мы паўстаем за жонак, за дзяцей.

Рэсельман (уступае ў кола).

Падумайце, пакуль за зброю брацца.
Ці нельга з імператарам сыйсціся.
Скажыце толькі слова, і тыраны,

Што вас гнятуць цяпер, другімі стануць.

Зрабіце, што ад вас патрабавалі,
І Аўстрыю замест імперыі прызнайце.

Маўэр.

Што кажа пастар! Прысягнуць аўстрыйцам!

Бюгель.

Не слухайце!

Вінкельрыд.

Так раіць толькі здраднік,
Краіны вораг.

Рэдынг.

Ціха, землякі

Зева.

Прысяга Аўстрыі пасля ўсіх здзекаў!