Перайсці да зместу

Старонка:Вільгэльм Тэль (1934).djvu/72

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
Вальтэр Фюрст, Рэсельман, пастар, Петэрман, закрыстыян, Куоні, пастух, Верні, паляўнічы Руоды, рыбак, і яшчэ пяцёх сялян. Усе ў ліку трыццаці трох становяцца вакол агню.

Вальтэр Фюрст.

Павінны мы на спадчыне сваёй —
На бацькаўскай зямлі сваёй таемна
Збірацца, як злачынцы, уначы,
І пад панураю заслонай цемры,
Прыемнаю адзіным адшчапенцам,
Правы свае старыя бараніць,
Хоць чыстыя і ясныя яны,
Як сонца бляск у глыбіні блакіту.

Мельхталь.

Хай будзе так. Што змрок начны пасее,

Яскравей заяснее ў бляску сонца.

Рэсельман.

Паслухайце, што бог мне ў сэрца ўклаў.

Усю краіну тут мы прадстаўляем
І можам вырашаць за ўвесь народ.
Пачнем-жа зараз мы сваю нараду
Па старадаўным звычаі сваім.
Калі-ж у чым і зробім адступленне,
Абставіны віной таму А бог
Усюды ёсць дзе паўстаюць за праўду,
І пад ягоным небам мы стаім.

Штаўффахер.

Дык, зробім, як загадвае нам звычай;

Хай ноч цяпер — нам свеціць наша права.