Перайсці да зместу

Старонка:Вільгэльм Тэль (1934).djvu/69

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Убогага, сляпога на чужой
Саломе з літасці падкладзенай…

Штаўффахер.

О, неба!

Мельхталь.

Не плакаў я. Бяссільнымі слязамі
Зліць не хацеў я смутак свой жахлівы;
Ў грудзях, як самы даражэйшы скарб,
Схаваў яго і думаю пра справу.
Я абыйшоў усе цясніны гор,
Я ў самых захаваных быў далінах;
І каля самых межаў вечных льдоў
Заходзіў я у мірныя хацінкі.
І ўсюды, дзе была мая нага,
Знаходзіў я нянавісць да тырана;
Бо на апошнім самым рубяжы
Жылых краёў, дзе і зямля не родзіць,
І там драпежніцтва пануе фогта.
І сэрца простага таго народу
Параніў я кінжалам свайго слова;
Яны за нас і целам і душою.

Штаўффахер.

Вы шмат зрабілі і ў кароткі час.

Мельхталь.

Я больш зрабіў. Дзве гэтыя цвярдыні —
Росберг і Сарнен страшаць нашых браццяў,
Бо вораг там за каменнай сцяной
Сядзіць і з лёгкасцю зямлю пустошыць.

Я быў у Сарнене і горад аглядзеў.