Перайсці да зместу

Старонка:Вільгэльм Тэль (1934).djvu/67

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
Усе ідуць у глыбіню насустрач прыбываючаму. З чоўна выходзяць Штаўффахер, Ітэль Рэдынг, Ганс Маўэр, Іорг Хоф, Конрад Хун, Ульрых Шміт, Іост Вейлер і яшчэ трое сялян, усе ўзброеныя.

Усе (крычаць).

Вітанне вам!

Мельхталь.

О, Штаўффахер! Я бачыў
Таго, хто на мяне глядзець не можа!
На вочы яго клаў я сваю руку,
Крыніцу палкай помсты зачарпнуўшы
З вачэй яго, пазбаўленых святла.

Штаўффахер.

Не гавары пра помсту ты. Не мсціцца,
А новую бяду адбіць мы мусім.

Цяпер скажыце мне пра Унтэрвальдэн.

Ці многа прыяцеляў там сабралі,
Што думаюць сяляне, як вы самі
Ўсе здрадніцкія пасткі абмінулі?

Мельхталь.

Цераз Сурэна[1] жудасныя горы
Па неабсяжных ледзяных палях.
Дзе коршунаў ахрыплы крык чуваць
Дабраўся я да выганаў альпійскіх,
Дзе з Энгельбергу[2], з Уры пастухі
Пасуць, пераклікаючыся, быдла;
Таліў я смагу ледзяной вадой,
Што у нізіны з грукатам спадае.

  1. Назва горнага хрыбта поміж Альторфам і Энгельбергам.
  2. Вёска каля Альторфа.