Перайсці да зместу

Старонка:Вільгэльм Тэль (1934).djvu/50

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ці-ж мы без зброі. Дык навошта
Мы цяжкі лук вучыліся згінаць,
Ўладаць сякерай? Кожная жывёла
У небяспецы ўмее бараніцца.
Становіцца раз‘юшаны алень,
Рагамі пагражаючы сабакам,
Паляўніка скідае ў прорву сарна,
І нават бык, пакорны хатні звер,
Што шыю сам згінае пад ярмо,
Ўздымаецца і рвецца, і рагамі
Ў паветра ворага свайго шыбае.

Вальтэр Фюрст.

Каб тры кантоны думалі як мы,
То мы маглі-б тады за справу ўзяцца.

Штаўффахер.

Хай клікне Уры, выйдзе Унтэрвальден,
Швіц даўныя саюзы паважае.

Мельхталь.

У Унтэрвальдэне я маю шмат сяброў,
Што аддалі-б сваё жыццё і кроў,
Калі-б была яшчэ ім дапамога!
О, мудрыя бацькі краіны гэтай!
Я малады юнак стаю між вас,
Дасведчаных і мусіў-бы я сціпла

Маўчаць пры вашых мудрых разважаннях.

Хоць малады і мала ў свеце жыў я,
Паслухайце і вы маёй парады;
Не маладая кроў ва мне кіпіць,
Бяскрайняя кіруе мною роспач,

Што знойдзе і ў каменнях скал спагаду.