Перайсці да зместу

Старонка:Вільгэльм Тэль (1934).djvu/162

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПЯТАЯ ДЗЕЯ

ПЕРШАЯ З‘ЯВА

Пляц каля Альторфа. У глыбіні направа крэпасць Цвінг-Уры з рыштаваннем, як у трэцяй з‘яве першай дзеі: налева цягнуцца горы, на якіх запалены сігнальныя агні. Світае. Здалёку даносяцца званы.
Руоды, Куоні, Верні, Муляр, шмат сялян, жанчын і дзяцей.

Руоды.

Вы бачыце сігналы на гарах?

Муляр.

Вы чуеце, званы гудуць над лесам?

Руоды.

Прагнаны ворагі.

Муляр.

Ўсе замкі ўзяты.

Руоды.

А мы у Уры, на сваёй зямлі,
Тыранскі замак гэты яшчэ церпім?
Няўжо апошнімі абвесцім волю мы?

Муляр.

Ці мы пакінем тут Ярэм пракляты.
Прэч, прэч яго! Разбурым!