Перайсці да зместу

Старонка:Вільгэльм Тэль (1934).djvu/146

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У роспачы жахлівых прадчуванняў,
Дзе ні на чым спыніцца я не мог,
Адно мне толькі цалкам зразумела, —
Што з-пад руін драпежніцкай улады
Мы можам толькі выцягнуць яе,
Павінны мы ўсе крэпасці разбурыць
І можа знойдзем дзе яе турму.

Мельхталь.

Вядзіце нас! Навошта адкладаць
На заўтра, што зрабіць і сёння можна.

Тэль вольны быў, як мы кляліся ў Рутлі.

Тады шчэ не было такіх падзеяў.
А час другі загад прыносіць нам;
Дык хто цяпер асмеліцца марудзіць?

Рудэнц (да Штаўффахера і Вальтэра Фюрста).

Бярыце зброю і гатовы будзьце,
Чакайце агнявых сігналаў з гор,
Шпарчэй, чымся крылатая страла,
Да вас прымчыцца вестка перамогі
І, убачыўшы чаканыя агні,
На ворага, як бура, налятайце,

Руйнуйце разам сцены тыраніі. (Выходзяць).


ТРЭЦЯЯ З‘ЯВА

Вузкая лагчына ля Кюснахта. Тыя, хто сходзяць да яе па сцежках паміж скал і па дарозе, перш чымся з‘явіцца на сцэне, ужо відны на версе. Скалы акружаюць усю сцэну; адна з іх, укрытая кустамі, выдаецца наперад. Тэль уваходзіць з лукам.

Тэль.

Мне трэба йсці праз гэтую лагчыну!
Няма другой дарогі ў Кюснахт. Тут