Перайсці да зместу

Старонка:Вільгэльм Тэль (1934).djvu/136

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Гедвіга.

О сэрца гордае мужчын! Калі
Зачэпяць іх, пра ўсё яны забудуць;
Гатовы ў ярасці яны гуляць
Дзіцяці галавой і маткі сэрцам!

Баўмгартэн.

Няўжо такі ўжо лёгкі мужа лёс,
Што можаце вы шчэ яго ўпікаць?
Ў яго бядзе? у вас няма спагады.

Гедвіга (паварачваецца да яго з суровым поглядам).

Лёс друга ў табе будзіць толькі слёзы?
Дзе-ж вы былі, калі яго вязалі?
Дзе дапамога вашая была?
Глядзелі вы, і ганьбу дапусцілі;
Дазволілі маўкліва вы яго
Ад вас павесці. А ці гэтак Тэль
Зрабіў з табою? Ці стаяў ён так-жа
Спагадна, калі коннікі ляндфогта
Да возера шалёнага цябе

Загналі? Не, ён скочыў ў човен, жонку,

Дзіця забыў і ўратаваў цябе.

Вальтэр Фюрст.

Ці-ж мы маглі б прысці на дапамогу?
Нас мала, і без зброі мы былі!

Гедвіга (кідаецца яму на грудзі).

О бацька! Ты яго таксама страціў.
Няма яго у нас, і нас няма ў яго!
Ад роспачы хай бог яго ратуе,