Перайсці да зместу

Старонка:Вільгэльм Тэль (1934).djvu/123

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Вальтэр Фюрст (у роспачы).

Прапала ўсё, ён захацеў мяне
З усёй маёй сям‘ёю разам знішчыць.

Штаўффахер (да Тэля).

Навошта узлавалі вы тырана?

Тэль.

Хто утрымаецца маю адчуўшы роспач?

Штаўффахер.

О, так, усё цяпер прапала. З вамі
І мы усе закованы ў кайданы.

Сяляне (акружыўшы Тэля).

Прапалі з вамі ўсе нашы надзеі.

Лейтхольд.

Тэль, мне шкада вас. Але мушу слухаць.

Тэль.

Бывайце.

Вальтэр Тэль (кідаецца да яго у
роспачы).

Бацька, бацька, дарагі!

Тэль (уздымае рукі да неба).

Там бацька твой цяпер! Яго заві.

Штаўффахер.

Што перадаць мне вашай жонцы, Тэль?

Тэль (пяшчотна прыціскае сына да
грудзей).

Хлапец жывы, мне-ж дапаможа бог.
(Пакідае іх і шпарка адыходзіць з вартай).

|}