Перайсці да зместу

Старонка:Вільгэльм Тэль (1934).djvu/110

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Рэсельман і Мельхталь.

Замаўчы!

Фрысхардт (крычыць яшчэ галасней).

Сюды, сюды, закону памажыце!

Вальтэр Фюрст.

Вось і ляндфогт! Бяда! Што гэта будзе?

Геслер на кані з сокалам на руцэ, Рудольф Харрас, Берта і Рудэнц, за імі вялікі цуг узброеных слуг, якія замыкаюць усю сцэну кальцом дзідаў.

Рудольф Харрас.

Ляндфогту месца!

Геслер.

Разганіце ўсіх іх!

Што тут за збор? Хто просіць дапамогі?
(Агульнае маўчанне).
Што тут? Я хочу ведаць. (Да Фрысхардта).

Стань наперад,
Хто ты? Навошта ты яго трымаеш?
(Аддае сокала аднаму з слуг).

Фрысхардт.

Мой пане! Я пакорны твой слуга,
Пастаулен пры капелюшы на варце.
Ён на гарачым злоўлены учынку —
Капелюшу ў пашане ён адмовіў.
Я затрымаў яго, як загадаў ты,
Народ-жа гвалтам хоча адабраць.

Геслер (пасля паузы).

Тэль, імператара зняважыў ты,
Ды і мяне, намесніка яго,