Перайсці да зместу

Старонка:Вільгэльм Тэль (1934).djvu/108

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Рэсельман.

Тут памылка, гэта Тэль,
Пачцівы чалавек і грамадзянін.

Вальтэр (заўважыў Вальтэра Фюрста
і кідаецца яму насустрэч).

Дзед, памажы. Ў бяду патрапіў бацька.

Фрысхардт.

Ў турму хутчэй.

Вальтэр Фюрст.

Стой! Я даю заруку!
У імя бога, Тэль, што тут такое?

Уваходзяць Мельхталь і Штаўффахер.

Фрысхардт.

Уладу найвышэйшую ляндфогта
Ён занядбаў і пагарджае ёю.

Штаўффахер.

Тэль робіць так?

Мельхталь.

Ты брэшаш, пэўна хлопча.

Лейтхольд.

Не пакланіўся ён капелюшу.

Вальтер Фюрст.

І ў турму яго за гэта? Друг,
Пусці яго, маю заруку ўзяўшы.

Фрысхардт.

Лепш за сябе самога ты ручайся.
Мы робім, што загадана нам. Прэч!