Гэта старонка не была вычытаная
Фрысхардт.
Ім трэба йсці праз гэты пляц, калі
Яны ідуць у ратушу упоўдзень.
Я думаў, што зраблю улоў вялікі —
Не хочуць кланяцца капелюшу.
Прыйшоў поп Рэсельман — ад хворага ішоў, —
Спыніўся тут з дарамі перад кіем,
Закрыстыян званіў у свой званочак;
Ўсе на калені сталі, я таксама:
Дары віталі, а не капялюш.
Лейтхольд.
Паслухай, брат, мне пачало здавацца,
Што мы на здзек той капялюш пільнуем;
І гэта кпін з салдата, каб на варту
Перад пустым капелюшом паставіць.
З нас кожны добры малец будзе кпіць:
Пашану аддаваць капелюшу,
Па праўдзе, выдумка зусім дурная.
Фрысхардт.
Што-ж дзіўнага ў пустым капелюшы?
Ты-ж кланяешся чэрапу пустому.
Хільдегарда, Мехтхільда і Эльзбета з дзяцьмі
прыходзяць і спыняюцца перад капелюшом.
прыходзяць і спыняюцца перад капелюшом.
Лейтхольд.
І ты таксама не малая дрэнь —
Людзей уводзіш у бяду з ахвотай.
Хай капялюш хто хоча абыходзіць,
Я вочы закрываю і не ўбачу.
Мехтхільда.
Ляндфогт вісіць там, кланяйцеся дзеткі!