Перайсці да зместу

Старонка:Вянок (1927).djvu/87

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

∗        ∗

Дзе вы, лясоў, палёў цьвяты?
Вас холад загубіў!
Чаму-ж ён срэбныя цьвяты
На гэтым шкле ўзрасьціў?

Ім, бледным, мёртвым ня збудзіць
Былога пачуцьця,
Як не змагу яго збудзіць
Халодным вершам я.